viasna on patreon

Забароненае выданьне "Гісторыя Беларусі. Метадычныя ўказаньні для семінарскіх заняткаў" зьявілася ў інтэрнэце

2006 2006-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, на сайце студэнтаў і выпускнікоў сьпецыяльнасьці "Сусветная эканоміка" Беларускай Дзяржаўнай Сельскагаспадарчай Акадэміі http://gorki-meo.org/ зьмешчаны поўны тэкст кнігі "Гісторыя Беларусі. Метадычныя ўказаньні для семінарскіх заняткаў".

Нагадаем, што гэтае выданьне было забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Незадавальненьне адміністрацыі выклікаў зьмест мэтадычкі — "неадпаведны дзяржаўнай ідэалёгіі". Не ўратавалі дадатныя водгукі рэцэнзэнтаў і навукова-мэтадычнай рады акадэміі. Брашура, выдадзеная на сродкі акадэміі накладам 500 асобнікаў, пасьпела "пражыць" каля тыдня. Але аўтарам удалося ўратаваць некалькі асобнікаў кнігі ад зьнішчэньня. Кіруючыся прынцыпам "інфармацыя мусіць быць вольнай", група энтузіястаў зьмясціла тэкст выданьня ў інтэрнэце. Падставай для гэтага былі наступныя меркаваньні:

a) напісана метадычка добра — таму гэты маленькі дапаможнік сапраўды здольны дапамагчы ў выхаванні грамадзяніна незалежнай Беларусі, краіны з заблытанай, цяжкай - але доўгай гісторыяй, а не невядомага дзяржаўнага ўтварэння, чыя гісторыя пачынаецца ці то са стварэння БССР, ці то з першых прэзідэнцкіх выбараў.
b) такой рэчы як агульная для ўсіх "дзяржаўная ідэалогія" — па-просту не існуе. І не можа існаваць па Канстытуцыі, пакуль з яе не выкрэслены Артыкул 4, дзе запісана:
Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў.
Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян.

Найбольш адукаваныя з так званых "ідэолагаў", прынамсі тыя, хто Канстытуцыю чытаў, добра ведаюць гэта — таму замест тэрміна "дзяржаўная ідэалогія" часта ўжываюць эўфэмізмы, накшталт "ідэалогія дзяржавы" і г.д. Менш дасведчаныя — гатовы ў імя фантомнай "ідэалогіі" канфіскоўваць дапаможнікі, звальняць выкладчыкаў, адлічваць студэнтаў. Менавіта такія калісці палілі кнігі — і "ерэтыкоў".

З тэкстам забароненага выданьня можна азнаёміцца тут:
http://gorki-meo.org/lib/h_b/historyja_bielarusi_metadyczka.htm

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства