viasna on patreon

У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся разгляд пазову дацэнта дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Юрыя Бачышчы да адміністрацыі ВНУ — аб аднаўленьні на працы

2006 2006-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спадара Бачышчу звольнілі з працы 23 сакавіка за амаральны ўчынак, які выявіўся нібыта ў распаўсюдзе сярод студэнтаў кампакт-дыскаў, якія абражаюць Аляксандра Лукашэнку. Юры Бачышча працаваў дацэнтам кафедры славянскай гісторыі і мэтадалогіі гістарычнай навукі пэдунівэрсітэту, чытаў курс лекцый па гісторыі ўсходніх славян. Пагражаць звальненьнем яму пачалі пасьля таго, як кіраўніцтву ўнівэрсітэту стала вядома, што ён зьяўляецца незалежным назіральнікам на выбарах."Я ўпэўнены, што мяне звольнілі за маё назіраньне на выбарах. Таму што мяне папярэдне выклікалі, пагражалі. Прымушалі напісаць заяву з уласнага жаданьня. Я адмовіўся. Тады й быў прыдуманы артыкул, на падставе якога мяне звольнілі 23 сакавіка," - сказаў Юры Бачышча.

Галоўны юрыстконсульт унівэрсітэту Сяргей Ігнаценка паведаміў Радыё Свабода, што прычынай звальненьня стаў амаральны ўчынак дацэнта: "Артыкул, паводле якога яго звольнілі, не зьяўляецца дысцыплінарным спагнаньнем. Гэта — зьдзяйсьненьне супрацоўнікам, які выконвае выхаваўчыя функцыі, амаральнага ўчынку. Гэта ёсьць парушэньнем працоўнага заканадаўства".

Прадстаўнікі адміністрацыі пэдунівэрсітэту даць камэнтары адмовіліся. У судзе яны заявілі, што менавіта ў дзень судовага разьбіральніцтва зьвярнуліся ў пракуратуру. Але не змаглі, пры гэтым, падаць суду і пракурору дыскаў, якія, нібыта, распаўсюджваў Юры Бачышча — патлумачылі, што ня маюць іх у наяўнасьці.

Судзьдзя пасьля некалькіх перапынкаў вырашыў перанесьці далейшы разгляд справы на 1 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства