Ля Маскоўскага раённага суду Менску спэцназ затрымаў каля дзясятка актывістаў апазыцыі, якія намагаліся прыйсьці на працэс над Юрыем Радзівілам

2006 2006-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладых людзей і дзяўчат супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі, калі бачылі на іх значкі "За свабоду!", джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі.

Спэцназаўцы адводзілі затрыманых у аўтазак, які стаяў у двары суду.

Фотакарэспандэнтам забаранілі здымаць аўтазак, тыя ж, якія адважыліся зрабіць некалькі здымкаў, мелі інцыдэнты з супрацоўнікамі спэцназу, якія патрабавалі, каб тыя зьнішчылі здымкі, не патлумачыўшы прычыны.

Сярод затрыманых Зьмiцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Хрысьціна Шацікава, Анатоль Гарачка, Драздоў, Стральцоў і іншыя актывісты, якія былі ўдзельнікамі пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы ў часе выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international