У Крупках раённы суд завяршыў разгляд справы вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна і вярнуў мясцовай міліцыі пратакол на дапрацоўку

2006 2006-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Крупскім раённым судзе 16 і 17 траўня разглядалася справа Алеся Пушкіна пад кіраўніцтвам старшыні Крупскага раённага суду Васіля Панкратава. Вось што ён паведаміў пра вынік гэтага разгляду Радыё Свабода: "Пратакол накіраваны ў Крупскі РАУС для пераскладаньня — у сувязі з недахопамі, што маюць там месца. У панядзелак было высьветлена, што трэба пацярпелую апытаць, сьведку. Таму яго адразу адпусьцілі. Учора справу праслухалі, сёньня рашэньне вынесьлі".

Нагадаем, справу ініцыявала дырэктар Бобрскай школы Яўгенія Шэкун. 12 траўня яна накіравала на імя начальніка Крупскай міліцыі скаргу на Алеся Пушкіна, паводле якой мастак яшчэ ў красавіку прыйшоў у школу і ўчыніў там скандал: абазваў дырэктара рускай акупанткай і сказаў, што яна не павінна займаць дзяржаўную пасаду ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь.

Скарга дырэктаркі школы зьявілася пасьля таго, як у Бабры невядомыя аблілі чорнай фарбай помнік опэрупаўнаважанаму аддзелу контравыведкі СМЕРШ Васілю Чабатарову. На месцы здарэньня была знойдзена ўлётка з надпісам "Далоў расейскіх акупантаў зь дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь".

Пасьля гэтага ў доме Алеся Пушкіна міліцыянты ўчынілі ператрус, канфіскавалі друкаваную прадукцыю — паміж іншага, і брашуры Зянона Пазьняка пра беларуска-расейскія дачыненьні. Цягам трох дзён мастак знаходзіўся ў міліцэйскім пастарунку ў Крупках. 15 траўня яго адпусьцілі.

Паводле Алеся Пушкіна, дырэктар школы сьведчыла і на судзе пра ўзаемасувязь абразы яе мастаком і здарэньнем з помнікам "смершаўцу" Чабатарову. Спадарыня Шэкун так патлумачыла свае стасункі з мастаком: "Пушкін кажа… Пушкін будзе выдумляць і прыдумляць. Ён адрабляе грошы на 100 працэнтаў. Ён любіць прыніжаць і абражаць людзей. Я — ніякая не акупантка. Вось гэта я магу сказаць. Я раней яшчэ нешта думала пра апазыцыю. А цяпер ведаю формы працы апазыцыі — абразы й прыніжэньне людзей".

Алесь Пушкін так пракамэнтаваў сёньняшняе рашэньне Крупскага суду: "Судзьдзя, па сутнасьці, разбурыў справу: сказаў, што гэта не даказана, быццам я абражаў гэтую жанчыну. Справа адпраўлена на перагляд. Судзьдзя вярнуў справу зноў у міліцыю. Ізноў міліцыя мяне дапытвала. Яны назіраюць цяпер за ўсім — праслухоўваюцца ўсе тэлефоны. Сёньня мне прынесьлі раздрукоўкі па ўсіх тэлефонах — сястры, бацькі. У бацькі ўжо два допыты. Сёньня Янку — жонку — дапытвалі. Яны вельмі сочаць, хто да мяне прыяжджае, з кім я гавару па тэлефонах. Карацей, я цяпер знаходжуся пад каўпаком".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international