Расследаванне справы аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай зноў прыпыненае

2006 2006-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміў кіраўнік следчага аддзелу па асабліва важных справах пракуратуры г. Мінска Сяргей Іваноў. Блізкія В. Чаркасавай - маці Дыяна Чаркасава і айчым Уладзімір Мялешка - кажуць, што іх пра гэта ніхто не паінфармаваў, хаця следства, як высветлілася, прыпынілі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка.

Расследаванне было прыпынена 14 сакавіка "ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага". (З гэткай жа фармулёўкай следства прыпынялі і ў мінулы раз - у канцы снежня 2005 г. У канцы лютага яго зноў аднавілі - усяго на некалькі тыдняў).
Д. Чаркасава і У. Мялешка адразу звярнулі ўвагу на тое, што следства прыпынілі на наступны ж дзень пасля таго, як іх унука, сына Веранікі Антона Філімонава (які тады праходзіў як абвінавачваны па справе аб фальшывых грошах) адпусцілі пад заклад. Нагадаем, што перад гэтым яго 2 з паловай месяцы трымалі пад вартай у СІЗА на Валадарскага. Якраз з часам яго зняволення супала і кароткатэрміновае аднаўленне расследавання забойства Веранікі Чаркасавай, хаця следчыя органы не раз адмаўлялі сувязь паміж гэтымі справамі.
Сяргей Іваноў не пажадаў адказваць на пытанне прэс-службы БАЖ пра вылучаную калегамі Веранікі новую версію яе забойства, пакінуўшы гэтую тэму "без каментароў". Нагадаем, што 10 красавіка на сайце "Беларускі партызан" з'явіўся артыкул пад назвай "Цана жыцця (новая версія прычын забойства Веранікі Чаркасавай)". Аўтары публікацыі - журналісты Творчай майстэрні "Агенцтва журналісцкіх расследаванняў" - выказалі меркаванне, што Вераніка магла аказацца ўцягнутай у вайну паміж дзвюма кланавымі групаўкамі краіны, якая тычылася кантролю над гомельскім заводам па вытворчасці він (які цяпер належыць ТАА "BST ltd"). Аўтары публікацыі "Цана жыцця" лічаць, што Вераніка магла валодаць інфармацыяй, апублікаванне якой пагражала аднаму з канфліктуючых бакоў стратай буйной сумы грошай. Цалкам журналісцкае расследаванне "Цана жыцця" можна прачытаць сайце БАЖу.
Раней Агенцтва журналісцкіх расследаванняў вылучала яшчэ адну версію забойства Веранікі, у якой фігураваў "Інфабанк" і тэма продажу зброі Іраку. Цалкам артыкул "Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой?" можна таксама прачытаць на baj.ru.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international