У Берасьці падчас акцыі салідарнасьці былі затрыманыя трое актывістаў

2006 2006-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 16 траўня пятнаццаць хлопцаў і дзяўчат сабраліся каля кінатэатру "Беларусь", што ў цэнтры Берасьця, і раздавалі мінакам блакітныя балёнікі з лічбай "16" і надпісам "свабода".

Праз паўгадзіны да трох актывістаў падышлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі іх на той падставе, што яны нібыта падобныя да невядомага злодзея. Пасьля гэтага каля трыццаці хвілін затрыманыя правялі ў адным з кабінэтаў кінатэатру "Беларусь", а затым былі адвезены ў Ленінскі РАУС Берасьця.

Пры надглядзе міліцыянты зацікавіліся ўлёткамі з надпісам "За свабоду", якія знайшлі ў маладзёнаў. Быў складзены пратакол аб канфіскацыі ўлётак, а таксама балёнчыкаў з фарбай і трафарэтаў. Затым удзельнікаў акцыі вызвалілі, паведаміўшы аб затрыманьні іх бацькам.

Нягледзячы на гэта, акцыя была працягнутая і позна ўвечары. Каля сарака маладых людзей прайшліся з запаленымі сьвечкамі па адной з мнагалюдных вуліц Берасьця – Савецкай, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international