viasna on patreon

Хроніка “маўклівай рэвалюцыі”: 6 ліпеня (аднаўляецца, дадаюцца спісы)

2011 2011-07-07T18:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя маўклівага пратэсту ў Менску 22 чэрвеня 2011 г. Фота bymedia.net

Акцыя маўклівага пратэсту ў Менску 22 чэрвеня 2011 г. Фота bymedia.net

У гарадах Беларусі   затрымана болей 400 удзельнікаў акцый пратэсту. У рэгіёнах - 220. У Менску - каля 190.  У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек, у Першамайскім – 20, у Фрунзенскім – 25, у Заводскім - 30, Ленінскім - 31 чалавек, Савецкім - 15, Кастрычніцкім - 20,  Маскоўскім РУУСе - каля 35 чалавек.

Па стане на 9 гадзін раніцы 7 ліпеня праваабаронцам вядома што ў ЦІП на Акрэсціна адвезлі з Кастрычніцкага РУУСа 17 чалавек, з Маскоўскага -15, з Партызанскага -3, з Заводскага РУУСа ў аўтазак вывелі 8 чалавек. Сітуацыя з Ленінскім і Першамайскім РУУСамі высвятляецца. Валанцёры паведамляюць, што позна вечарам з РАУСАў былі адпушчаныя непаўнагадовыя, жанчыны сталага веку, некалькі чалавек забрала “Хуткая”.

Стала вядома, што на плошчы Бангалор быў затрыманы Зяньковіч Аляксандр Ігаравіч, 1982 г. нараджэньня. Ён праязджаў на ровары і здымаў на камеру тое, што там адбывалася. Трое ў цывільным схапілі хлопца. Родным паведамілі, што Аляксандр быў затрыманы і дастаўлены ў Савецкі РАУС.

У Савецкім РАУСе таксама наступныя затрыманыя: Зянкевіч Вітольд, Шматава Марта.

Сьпіс затрыманых у Ленінскім РАУСе:

Рэут, Варабей, Барадко, Сербін, Бялко, Васільева, Собалеў, Астаповіч, Карповіч, Марозава, Паплёўка, Царлюкевіч, Крайко, Куіс, Казлова, Капанін, Цымброўскі, Нямцоў, Пармон, Жых, Махіна, Броўчанка, Бадрагін. З РАУСа вызвалілі журналістаў (Аляксандр Ярашэвіч, Алена Дубовік, Андрэй Александровіч), двух непаўнагадовых, маці з двумя маленькімі дзяўчынкамі і сям'ю з трох чалавек(маці і бацька ў сталым узросце, зь імі сын-інвалід).

Чарговы выклік "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі", якая штотыдзень калашмаціць  Беларусь, улады прынялі загадзя. Ужо днём у Менску спецслужбы заблакавалі пляцоўкі для акцый маўклівага пратэсту адразу пасля таго, як інфармацыя аб месцах збору ўдзельнікаў акцый пратэсту была распаўсюджаная праз інтэрнэт. У прыватнасці, жыхарам Фрунзенскага раёна прапанавана сабрацца каля Лядовага палаца (вул.Прытыцкага). Аднак пад'езд і падыходы да гэтага будынка ўжо ў 13 гадзін былі перакрытыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Нагадаем, сёньня ў  Менску ўдзельнікі “маўклівай рэвалюцыі” зьбіраюцца каля пад'ездаў дамоў, потым ідуць да ЖЭСаў, а адтуль у вызначаныя месцы ў кожным раёне сталіцы.

Між тым, сёньня Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў, забяспечваючы грамадскі парадак, павінны карэктна ставіцца да ўдзельнікаў супрацьпраўных дзеяньняў, па магчымасці прадстаўляцца і растлумачваць грамадзянам наступствы невыкананьня заканадаўства. Пра гэта перадае “Інтэрфакс”.

23-55. З Кастрычніцкага РУУСа на Акрэсціна адвезлі 17 чалавек, з Маскоўскага -15, з Партызанскага -3.

23-40. З Заводскага РУУСа ў аўтазак вывелі 8 чалавек і адправілі на Акрэсціна. Лёс астатніх пакуль невядомы.

23-20. РИА Новости са спасылкай на крыніцу ў МУСе Беларусі паведамляе, што ў Віцебскай вобласці затрымана больш за 200 чалавек.

22-55. Затрыманых з Заводскага РУУСа рыхтуюць да перавозкі на Акрэсціна, падобная інфармацыя паступае з Савецкага РУУСа.

22-20. У Ленінскім РУУСе - Крайко Андрэй, Карповіч Кацярына, Паплеўка Павел, Собалеў Аркадзь (мае траўмы). Пасля 22-й гадзіны з Ленінскага РУУС вызвалілі журналіста Аляксандра Ярашэвіча.

21-55. У Кастрычніцкім РУУСе знаходзяцца Ганчарык Галіна (68 год, інвалід-сардэчнік)), Канстанцін Мысліцкі, Жуль Ганна (выклікалі хуткую), Святлана (сталага веку), Мішакоў Аляксандр. Усяго тут каля 20 чалавек.

21-40. У Партызанскім РУУСе - Левікоў Андрэй.

21-35. У Фрунзенскім РУУСе - Сідарэнка Барыс.

21-25. У Савецкім РУУСе вядомы прозвішчы трох затрыманых - Антон Рулеў, Сяргей Кунцэвіч і Бураў Аляксей.

21:05 У Маскоўскае РУУС адвезьлі 17-гадовага Ўлада Лобава, малодшага брата палітвязьня Эдуарда Лобава. Узялі яго каля «Тытану».Тут знаходзяцца Дашкевіч Павел, Гіцько Аляксандр, Курпенка Аляксей,  Адэльханава Крысціна, Сіпачоў Аляксей, Праганава Насця (непаўнагадовая), Ігнатчык Андрэй, Костка Міхась, Красоўскі Алесь, Тухай Ілля, Палуеў Павел, Крэйда Сяргей, Захарэўскі Андрэй, Ермалюк Міхаіл.

21.10. У гарадах Беларусі  па стане на 21-20 затрымана больш за 250 удзельнікаў акцый пратэсту. У Менску - больш за 140.  У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек, у Першамайскім – 11, у Фрунзенскім – 22, у Заводскім -15, Ленінскім - 18 чалавек, Савецкім -15, Маскоўскім РУУСе - каля 50 чалавек.

20-50. Затрымалі праваабаронцу Кацярыну Садоўскую на прыпынку каля Акадэміі Навук, паведамляе Радыё Свабода.  Аператар Маскоўскага бюро тэлекарпарацыі “Бі-бі-сі” Максім Ламакін пасля збіцця супрацоўнікамі міліцыі трапіў у лякарню. У яго сатрасенне мозгу.

Спіс затрыманых у Заводскім РУУСе Менска:

Ерусалімская Каця,

Вінярскі Максім,

Кудлаеў Аляксандр,

Кудлаеў Ігар,

Дашчынскі Алесь (журналіст),

Шчарбакоў Павел,

Куцук Сяргей (журналіст),

Руманцоў Ігар,

Шыбко Павел,

Шылко Міхаіл,

Пашкевіч Юля,

Шчарбакоў Васіль.

Мышыцька Сяргей,

Бадрыянец Віталь,

Сыцько Анатоль,

Банюк Алег,

Каруселік Яўген,

Марозаў Іван.

Непаўнагадовага Карваева адпусцілі.

20:40. У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек, у Першамайскім –11, у Фрунзенскім – 22, у Заводскім -15, Ленінскім - 18 чалавек.

20-25. Хапун каля ўнівэрмагу Беларусь. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, схапілі Максіма Вінярскага, усяго каля 10 чалавек.

20-20.  Каля гандлёвага цэнтра "Тытан" у Менску затрыманы Жэня Шапчыц, Затрыманы журналіст Еўрарадыё Андрэй Елісееў. Яму спрабуюць ламаць камеру і журналісцкае пасведчанне. (Еўрарадыё). 

20-15. У Першамайскім РУУСе -  Ян Мельнікаў і ягоны бацька Віктар Мельнікаў, Алег Груздзіловіч, Данілаў Юрый,  Малахоўскі Раман, Вішнеўскі Валерый, Ліхачэўскі Яраслаў, Савіч Юля, Каласоўскі Сяргей, Садоўская Кацярына (выклікалі хуткую), Баранчык Міхаіл, Васільеў, Бародкін, Латушкін, Цярэнцьеў Аляксей, Гарачанкова Юля.

20-05. Затрыманы журналіст "НН" Ягор Марціновіч. Каля Нацыянальнай бібліятэкі затрыманы Алег Груздзіловіч (Радыё Свабода) і Ўладзімер Марозаў, 1958 года нараджэньня,. Каля "Гіпа" (Серабранка) міліцыя кажа, што тут замініравана і загадвае разыходзіцца. Затрымана 10 чалавек.

20-00. Каля лядовага палаца на Прытыцкага затрымана каля 10 чалавек, паведамляюць відавочцы. Папярэдне тут расчысцілі паркоўку. Затрыманы фатограф Антон Матолька, перадае Еўрарадыё. 

19-48. На cт. метро "Фрунзенская" невядомыя затрымалі і сілком забралі ў бусик без нумароў, лідэра фан-руху ФК "Дынама" Мінск - Анатоля Хаменку. Каля Нацыянальна бібліятэкі затрымана двое.

19-25.  На Кастрычніцкай затрыманы журналіст "Белгазеты" Вадзім Заміроўскі.

19-10. У Менску адбыліся першыя затрыманьні. На рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна схапілі некалькі юнакоў і адявялі ў арку двара. Ля выхадаў са станцый метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» стаяць «ціхары» ў цывільным. У дварах дзяжураць міліцэйскія аўтобусы. Таксама аўтазакі на Нямізе і ля Ратушы.

18:35 Як перадае Радыё Свабода, побач з Нацыянальнай бібліятэкай каля будоўлі схаваныя тры міліцэйскія мікрааўтобусы. Унутры іх знаходзяцца «людзі ў цывільным». Каля самой бібліятэкі ходзяць два міліцыянты. Нацыянальная бібліятэка вызначаная месцам збору ўдзельнікаў акцыі «маўклівага пратэсту» з Першамайскага раёну Закрытыя крайнія левыя палосы і ў адзін і другі бок па праспэкце Незалежнасьці.

16-45. У дварах па праспекту Пераможцаў стаяць невялікія мікрааўтобусы, кіроўцы - у  міліцэйская форме. Зараз яны адкручваюць з аўтамашын нумарныя знакі.

БАБРУЙСК: Акцыя маўчання адбылася ў Бабруйску. На яе выйшла 5–60 чалавек. Удзельнікам атрымалася паапладзіраваць, але хутка спецназаўцы ўсіх разагналі. Затрыманы 23 чалавекі, цяпер іх вядуць у пастарунак. (“Наша ніва”)

БАРЫСАЎ: на Плошчы была затрыманая сям’я Сямёнавых (муж, жонка і двухгадовае дзіцё). Яны проста гулялі па Плошчы. У Барысаве на маўклівай акцыі на плошчу пад’ехала машына, адчыніліся дзверы і на ўсю гучнасьць пачулася плясканне ў далоні ў фармаце мр3. Але праз некалькі хвілін пад’ехала ДАІ.

БАРАНАВІЧЫ:  затрымалі журналістаў газеты INTEX-PRESS: фатографа Людмілу Пракопаву і відэааператара Дзмітрыя Макарэвіча. Яны мелі пры сабе пасведчанні і рэдакцыйныя заданні, але іх пакуль не адпускаюць. (Наша ніва). Усяго затрымана 12 чалавек. Нікіціна Юля з 5-гадовай дачкой, Шыла Валер, Савельеў Мікалай, Ластавецкі Арцём, Бабій Арцём, Магзееў Алег, Камарова Алена, Кузьменкоў Зміцер, Сяргееў Зміцер.

БЕРАСЬЦЕ: На плошчы Леніна сабралася каля 200 удзельнікаў маўклівай акцыі. За 10 хвілінаў да пачатку акцыі затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Віктар Клімус. У багажніку яго машыны міліцыянты знайшлі 20 намётаў, падрыхтаваных для правядзеньня моладзевага летніку. Зараз Клімус знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасьця. 19.50 Паступаюць паведамленні аб затрыманні Віктара Чайкоўскага, прадстаўніка РГА «Перспектыва» і яшчэ чатырох чалавек. 20.30 Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, у Ленінскі РАУС дастаўлена шасцёра затрыманых. Сярод іх каардынатар незарэгістраванай арганізацыі «Маладая Беларусь» Юры Бацук, старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі індывідуальных прадпрымальнікаў Свабоднага прафсаюза Беларускага Станіслаў Фіцько. Зараз да РАУС пад'ехаў яшчэ адзін аўтазак. 20.36 Раман Кісляк паведамляе пра яшчэ аднаго затрыманага — актывіста «Маладых дэмакратаў» Максіма Хлябца. Усяго затрымана 9 чалавек.

БЯРОЗА: На вуліцы Леніна да падыходу да плошчы была затрымана маёрам міліцыі Віктарам Іванюком і двума ў штацкім карэспандэнт Радыё Рацыя Тамара Шчапёткіна. Людзі ў штацкім не прадставіліся. Амаль праз 50 хвілін журналістку без складання пратакола адпусцілі. Тамара Шчапёткіна намерана абскардзіць дзеянні маёра Іванюка і яго памагатых у штацкім.

БЯРОЗАЎКА: У чарговы раз жыхары горада Бярозаўка Лідскага раёна прынялі ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту. На гэты раз на гарадскую плошчу выйшла 10 чалавек. Аднаго патэнцыйнага ўдзельніка акцыі затрымалі, калі той ішоў на плошчу. Яго адвялі ў мясцовы аддзел міліцыі для прафілактычнай размовы. Па заканчэнні акцыі затрыманы быў адпушчаны на волю.

ВІЦЕБСК: Позвонили из РОВД Хлащенкова Ульяна и Журавлев Сева. Завтра в 10 суд. Правды, 34. Приходите кто может”! На адным з форумаў жанчына піша, што яна з мужам і сябрамі была затрыманая ў 19:45 на Кастрычніцкім масце. У РАУС яна бачыла каля 20 затрыманых удзельнікаў гулянняў, як мінімум справы 10 з іх заўтра будуць разглядацца ў судзе, гэтыя людзі правядуць ноч у ізалятары часова ўтрымання. Жанчыну адпусцілі толькі таму, што яна была з грудным дзіцём (Народныя навіны). Pатрымалі сяброў аргкамітэта БХД Зміцера Пчолкіна і Усевалада Жураўлёва, а таксама актывіст БНФ Канстанціна Халмачова.

ВЯЛЕЙКА: На падыходзе да плошчы Леніна затрымана 8 чалавек. Усе яны ў мясцовым РАУСе. Сярод іх Уладзімер Малярчук.

ГАРОДНЯ: Акцыя ў Гродна адбылася ўдзельнічала каля 300 чалавек. Людзі стаялі ўздоўж вуліцы Савецкай. Цяпер пад’ехалі два аўтобусы і тры міліцэйскія газелі. Адбываецца хапун. Але ўсё адно яшчэ стаяць, не разыходзяцца, пляскаюць у ладкі.Цэнтральная ж плошча была цалкам перакрытая міліцыяй а 19-й. Тых, хто праходзіў на плошчу раней, праваахоўнікі правяралі металадэтэктарамі, а таксама правяралі рэчы. Пасля пачалі выцясняць прысутных з плошчы, абгрунтоўваючы гэта тым, што “будзе праводзіцца мерапрыемства – прыборка плошчы”. Пасля "зачысткі" на вуліцы застаўся валяцца абутак затрыманых. АМАП нават жанчын і дзяцей хапаў вельмі жорстка: за валасы, за вопратку цягнулі ў аўтобусы і міліцэйскія газелі. Пад час акцыі затрымалі карэспандэнтку польскага радыё TOK FM Агнешку Ліхнеровіч. Цяпер яна знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку разам з усімі затрыманымі. Усяго затрымана каля 60-ці чалавек.  22:20  Адной з затрыманых падчас «маўклівай» акцыі, журналістцы «Вячэрняга Гродна» Паліне Жураўлёвай стала зусім дрэнна ў пастарунку. Ёй вымушаны былі выклікаць хуткую дапамогу. Са слоў відавочцаў, ёй моцна дасталося, калі яе схапілі амапаўцы, кажуць, што яна моцна стукнуклася галавой.  Са слоў прафэсара Алеся Астроўскага, які толькі што пакінуў пастарунак, зь ім разам было 33 чалавекі. Праўда, ён ня ведае, ці былі ў пастарунку другія людзі, паколькі іх прывозілі на некалькіх аўтобусах. Зь яго слоў, на ўсіх складаюць пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі, бяруць адбіткі пальцаў і фатаграфуюць. затрымана па розных ацэнках ад 70 да 100 чалавек.

ГЛЫБОКАЕ: Як паведаміў "НН" Кастусь Шыталь, у Глыбокім затрымалі 4-5 чалавек. Сярод іх рэдактар мясцовай незалежнай газеты "Весткі -Інфа" Зміцер Лупач.

ГОМЕЛЬ: Падыходы да плошчы Леніна ачэпленыя, у многіх правяраюць пашпарты. Уражанне такое, што горад у нейкай аблозе, у ім нібы каменданцкі час. Абапал плошчы Леніна гіганцкія коркі – вынік блакіроўкі галоўных магістраляў горада. У пастарунках апынуліся сама менш тры чалавека, у іх ліку акторка драматычнага тэатра Яся Троц. (Радыё Рацыя).

ДЗЯРЖЫНСК: У Дзяржынску было чалавек пятнаццать, але стаялі кожны сам па сабе... Міліцыі ўвогуле было больш за ўдзельнікаў акцыі. Пасля таго, як адзін з мужчын паспрабаваў сфатаграфаваць плошчу, пад'ехала міліцэйская машына. Тры словы -- і яго запрасілі спачатку прайсці ў машыну, а потым загадалі праехаць з імі, паведамляюць чытачы з месца падзей.

КАЛІНКАВІЧЫ: на плошчы чалавек восем. Зь іх двое хлапцоў студэнтаў. Астатнія — бацькі зь дзецьмі. Недзе праз хвілін 15 пасьля 19-й да райвыканкаму пад’ехала іншамарка, зь яе выйшаў нехта ў цывільным і стаў некуды тэлефанаваць, гледзячы на людзей. Тут жа з-за дому культуры, дзе знаходзіцца медвыцьвярэзьнік, выйшлі два міліцыянты, адзін старшына, другога не заўважыў. Падышлі да хлопцаў, папрасілі дакумэнты. Хлопцы паказалі. Покуль я да іх падышоў, іх ужо павялі ў пастарунак з словамі: «Пошліте, там вам і раз’яснім». (Радыё Свабода).

МАЛАДЭЧНА: Стала вядома, што ў Маладзечна ўжо больш за 35 затрыманых. Зараз яны знаходзяцца ў аўтазаках.  Кажуць, што затрымліваюць па прычыне таго, што таго, што побач здзейснена злачынства, і трэба праверыць дакументы. За акцыяй назірае мясцовы ідэолаг з прыватнай машыны. (“Наша ніва”)

МАГІЛЁЎ: Па Аляксандра Сімановіча ў 17 гадзін прыехалі дадому двое супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта ён паведаміў праз тэлефон праваабаронцу Барысу Бухелю. Паводле праваабаронцы, міліцыянты патлумачылі, што Сімановіч мусіць праехаць з імі ў Ленінскі РАУС. 18:30 Магілёўскія актывісты пачалі атрымліваць на свае мабільныя тэлефоны смс-паведамленьні наступнага зьместу «раю, каб не апынуцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня быць сёньня дома». Нумар таго хто распаўсюджвае такія паведамленьні засакрэчаны. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода  актывістка «Гавары праўду» Аксана Закрэўская. Затрымана 12 чалавек.

МАР’ІНА ГОРКА: У Мар’інай Горцы на «маўклівую» акцыю выйшла 10 чалавек. Адзін удзельнік быў затрыманы, а пасля размовы з намеснікам начальніка Пухавіцкага РАУС папярэджаны і вызвалены.

НАВАПОЛАЦК:  На Плошчу ў Наваполацку прыйшло 200 чалавек. Гэта болей, чым папярэднія разы. Людзі вырашылі прайсці шэсцем па вуліцы Маладзёжнай. На дадзены момант вядома, што затрыманы Мікалай Марозаў. Яго пацягнулі міліцыянты «для размовы». (Наша ніва)

ПІНСК: У Пінску перакрытая плошча Леніна. Супрацоўнікі ДАІ "зачышчаюць" прылягаючыя паркоўкі ад аўто. На плошчы шмат супрацоўнікаў у цывільным.

СЛУЦК: У Слуцку ў часе акцыі ішоў дождж. Сабралося 17 чалавек, з 11-цю правялі прафілактычныя гутаркі. Аднаго, Анатоля Балакіра, затрымалі і абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі паводле артыкула 23.4.КаАП РБ. Судзіць яго будуць 13 ліпеня.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства