viasna on patreon

16 траўня ў Беларусі і шмат дзе ў сьвеце зноў адзначаецца Дзень беларускай салідарнасьці з сем'ямі зьніклых і палітычнымі вязьнямі, усімі змагарамі за свабоду ў Беларусі

2006 2006-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менавіта 16 верасьня 1999 году былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Арганізатары заклікаюць у гэты дзень а 8-ай гадзіне вечара выключыць сьвятло і запаліць сьвечкі ў вокнаў сваіх кватэр і дамоў.
Ідэя Дня беларускай салідарнасьці нарадзілася летась пасьля 16 верасьня. Тады прыхільнікі апазыцыі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі зьніклых. Міліцыянты адабралі ў хлопцаў бел-чырвона-белы сьцяг і Мікіта Сасім з Баранавічаў падняў над натоўпам сваю джынсавую кашулю. Так джынс стаў сімвалам Дня салідарнасьці і пратэсту, які адзначаецца штомесяц, шаснаццатага чысла. Гэтым разам актывісты зьбяруцца з запаленымі сьвечкамі ля расейскай амбасады. На іх думку, Расея нясе адказнасьць за тое, што ў Беларусі ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў.

З пяці чалавек складаецца сьпіс бясьсьледна зьніклых паводле палітычных прычынаў беларускіх апазыцыянэраў. Некалькі палітыкаў і журналістаў, уключна з Генадзем Карпенка, уваходзяць ў сьпіс памерлых пры загадкавых абставінах. А ў сьпісе вязьняў сумленьня ўжо 18 чалавек, а на пачатак году іх было толькі 6.

Сапраўдную сілу салідарнасьці зьведалі толькі самі вязьні. Вядомы апазыцыянер Валер Леванеўскі, які дзень назад выйшаў на волю пасьля двух гадоў турмы, перадаў праз Радыё Свабоду словы удзячнасьці ўсім, хто яго падтрымліваў: апазыцыйным актывістам, журналістам, сябрам і сваякам. Паводле Валера Леванеўскага, без адчуваньня чалавечай салідарнасьці пражыць ў беларускай турме немагчыма: "Я пераканаўся, што закаранелых злачынцаў робіць адміністрацыя папраўчых установаў. Усё накіравана на тое, каб зьняважыць чалавека, загнаць углыбіню ягоныя праблемы, каб ён не перавыхаваўся, а , наадварот, азлобіўся на гэтае грамадзтва. Я бачыў, як людзей зьневажаюць, як робяць зь іх жывёлу".

Валера Леванеўскага у Івацэвіцкай калёніі некалькі разоў трымалі ў ізалятары, зьбівалі, чынілі розныя правакацыі. Але ён не зламаўся. У калёніі пасьля Валера засталася бібліятэка і спартовы гарадок, якімі карыстаюцца ўсе вязьні. На іх стварэньне па закліку спадара Леванеўскага дасылалі кнігі й грошы неабыякавыя людзі з усёй Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства