viasna on patreon

15 адміністратыўных пратаколаў складзена ў Магілёве

2011 2011-07-04T09:11:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота mahilyowspring.org

Фота mahilyowspring.org

Падчас правядзення "маўклівай" акцыі пратэсту, арганізаванай праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце ў Магілёве было затрымана 15 чалавек. Шасцёра з іх былі адпушчаныя позна вечарам. Апошнім з пастарунку ў 3 гадзіны ночы вызвалілі праваабаронцу Барыса Бухеля.

На ўсіх затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ (удзел у масавым мерапрыемстве).

Між іншым, у сацыяльных сетках жыхары Малілёва паведамляюць, што затрымана значна болей людзей. паколькі затрыманні праводзіліся хвалямі і ёсьць звесткі пра некалькі дзесяткаў затрыманых.

Сярод затрыманых - Сімановіч Алесь, Шалабодаў Андрусь, журналісты Алесь Асіпцоў, Ганна Ільіна, Аліна Скрабунова. Сярод затрыманых таксама: старшыня магілёўскай арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў,  Вікторыя Абухова. Апошнія двое былі вызваленыя з Ленінскага РАУС ў 23.20. Напачатку акцыі, прыблізна ў 18.30, быў затрыманы актывіст зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Валянцін Лабачоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства