Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала каля дваццаці адмоваў у памяшканьні для правядзеньня 28 траўня свайго чарговага 10-га зьезду

2006 2006-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На зьезьдзе мяркуецца заслухаць справаздачу кіраўніцтва АГП за мінулыя два гады, адбудуцца таксама выбары новага складу кіроўчых органаў. Паводле намесьніка старшыні АГП Сяргея Альфера, гарвыканкам, да якога зьвярнуліся па дапамогу партыйцы, параіў ім шукаць памяшканьне самім. У Міжнародным адукацыйным цэнтры, сузаснавальнікам якога зьяўляецца гарвыканкам, Аб’яднанай грамадзянскай партыі заявілі, што правядзеньне зьезду ў будынку цэнтру "немэтазгоднае". У іншых месцах партыйцам адказалі, што менавіта 28 траўня залі будуць занятыя.

Паводле Сяргея Альфера, партыя імкнецца правесьці свой зьезд у Беларусі. Але калі на працягу найбліжэйшых дзён памяшканьне знойдзена ня будзе, зьезд адбудзецца менавіта 28 траўня на тэрыторыі адной з суседніх краінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international