Лідзкі суд вынес рашэньне па крымінальнай справе актывіста з Астраўца Івана Крука - 6 месяцаў арышту

2006 2006-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі АГП і БХК Івана Крука абвінавачвалі па арт. 364 КК - гвалт у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі. Крымінальная справа была заведзеная яшчэ ў лютым, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, расьследваньне па якой доўжылася амаль 3 месяцы.
15 траўня адбылося апошняе паседжаньне ў Лідзкім раённым судзе. Варта адзначыць, што ўсе 10 хадаўніцтваў, якія падаваў адвакат спадара Крука, судом былі адхіленыя. На слуханьні па справе паказаньні сьведкаў былі супрацьлеглымі, і суд прыняў паказаньні міліцыянтаў. Галоўным сталася тое, што актывіст разьбіў кампутар і пры гэтым аказаў супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў.
У апошнім слове сп. Крук падкрэсьліў відавочна палітычны і заказны характар гэтай справы. Ён сказаў, што прыйдзе час, калі справа будзе адноўленая, і сапраўды вінаватыя панясуць адказнасьць за наўмысны крымінальны перасьлед.
Бліжэй да заканчэньня працоўнага дня судзьдзя Кашко абвесьціў прысуд - арышт тэрмінам на 6 месяцаў, менавіта такую меру пакараньня прасіў вынесьці пракурор актывісту з Астраўца. Аднак мерай стрыманьня абраная падпіска аб нявыездзе да часу разгляду справы ў вышэйшай інстанцыі - Гродненскім абласным судзе. Акрамя таго Іван Крук павінен выплаціць 200 тысяч рублёў міліцыянту Тараруку, які патрабаваў спагнаць з яго адзін мільён рублёў.
Пакуль Іван Крук застаецца на волі і ў 10-дзённый тэрмін, адведзены заканадаўствам, будзе пададзеная скарга ў вышэйшую інстанцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international