Прысуды зноў пакінулі бязь зьменаў

2011 2011-06-24T12:47:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыі асуджаных за Плошчу Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзьмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі.

Судовая калегія раілася больш за гадзіну і ў выніку адхіліла ўсе касацыйныя скаргі. Прысуды пяцём асуджаным пакінутыя ў сіле.

На судзе прысутнічалі прадстаўнікі АБСЭ, і праваабаронцы мяркуюць, што, магчыма, якраз з гэтай прычыны судзьдзі раіліся так доўга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства