viasna on patreon

Супраць катаваньняў і бесчалавечных відаў абыходжаньня

2011 2011-06-24T10:23:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/katavanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 40 грамадзкіх арганізацый падпісалі Зварот у падтрымку дзеяньняў, накіраваных на спыненьне катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня.

Грамадскасьць заклікае органы дзяржаўнай улады і кіраваньня Рэспублікі Беларусь прыняць меры да поўнага і незалежнага расследаваньня публічных паведамленьняў аб катаваньнях і жорсткім звароце і стварыць эфектыўныя мэханізмы ведамаснага і грамадзкага кантролю за дзейнасьцю праваахоўных органаў і ўстановаў выкананьня пакараньня.

Грамадскасьць заклікае, унесьці зьмены ў нормы Крымінальнага кодэксу, якія ўсталёўваюць адказнасьць за катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжання і пакарання, што зьневажаюць чалавечую годнасць, уключыць пытанне аб прадухіленьні катаванняў і іншых відаў жорсткага або зневажаючага чалавечую годнасць абыходжаньня і пакараньня ў Пасланьне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь, запрасіць у Рэспубліку Беларусь Працоўную групу па адвольных затрыманьнях, спэцдакладчыка па катаваннях і спэцдакладчыка па незалежнасьці суддзьдзяў і адвакатаў, прызнаць ўсе мэханізмы Камітэта ААН супраць катаваньняў.

Зварот накіраваны 27 чэрвеня 2011 Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Канстытуцыйнага Суда Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Суда, Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь, Генеральнаму пракурору, Міністру замежных справаў, Міністру ўнутраных справаў і Старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі. Зварот падпісалі як міжнародныя, так і нацыянальныя арганізацыі, а таксама зацікаўленыя грамадзяне.

«Публічныя паведамленьні аб катаваньнях, жорсткім абыходжаньні і ўмовах утрыманьня ў закрытых установах сталі прадметам грамадзкай увагі. Людзі, якія распачалі публічную гутарку на гэтую тэму - пачалі яго, падвяргаючы сябе сур'ёзнай рызыцы, але пачалі для спынення беззаконьня і для выпраўленьня сытуацыі. Мы чакаем ад дзяржаўных службовых асобаў належнага рэагаваньня: канкрэтных адказаў на пастаўленыя ў звароце пытаньні, публічнага абмеркаваньня сытуацыі, якая склалася, павагі правоў чалавека. Мы жывем у адной краіне і павінны рэагаваць на выклікі разам»,- адзначыла Алена Танкачова, старшыня праўленьня асьветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі».

Тэкст на рускай мове

_______________________________________________________________________

Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў адзначаецца 26 чэрвеня.
12 сьнежня 1997 г. па рэкамендацыі Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС) Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. Гэты дзень праводзіцца з мэтай выкаранення катаванняў і забеспячэння эфектыўнага функцыянавання Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, якая ўступіла ў сілу 26 чэрвеня 1987 года.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства