Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і шэрагу іншых вышэйшых пасадавых асобаў краіны забаронены ўезд на тэрыторыю Эстоніі

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне пра нявыдачу ўязных і транзітных візаў прадстаўнікам беларускага кіраўніцтва прынятае на паседжанні ўраду. Гэтае рашэнне грунтуецца на рэкамендацыі Рады Еўразвязу ўвесці візавыя і іншыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінску ў сувязі з "масавымі парушэннямі правоў чалавека і выбарных стандартаў" напярэдадні і пад час прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 19 сакавіка. Разам з візавымі абмежаваннямі, Эстонія плануе выкарыстаць і фінансавыя санкцыі з мэтай прымусіць прэзідэнта Лукашэнку і іншых беларускіх кіраўнікоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных, а таксама змяніць выбарчае заканадаўства і надалей не дапускаць парушэнняў такога кшталту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international