viasna on patreon

У ГРОДНЕ НА КВАТЭРЫ МЯСЦОВАГА АКТЫВІСТА І ПРАВААБАРОНЦЫ УЛАДЗІМІРА ХІЛЬМАНОВІЧА ПРАВЕДЗЕНЫ ВОБЫСК І КАНФІСКАВАНАЯ КАМПУТАРНАЯ ТЭХНІКА

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 траўня ў 13 гадзінаў на прыватную кватэру да Уладзіміра Хільмановіча прыйшлі пяцёра супрацоўнікаў КДБ па Гарадзенскай вобласьці і, прад'явіўшы санкцыю за подпісам пракурора Мінскай пракуратуры, правялі вобыск. Вобыск працягваўся 3 гадзіны і быў зьвязаны са сьледчымі дзеяньнямі па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненьні да сябраў арганізацыі "Партнёрства". У выніку ў мясцовага актывіста і праваабаронцы канфіскавалі кампутарную тэхніку, прынтар і ксеракс, а таксама дакументы ГА "Фонд імя Льва Сапегі", намесьнікам кіраўніка якога зьяўляецца спадар Хільмановіч.
Пасьля гэтага другая група супрацоўнікаў КДБ па Гарадзенскай вобл., таксама ў складзе пяцёх чалавек, прыехала да Уладзіміра Хільмановіча і прад'явіла санкцыю на вобыск іншай прыватнай кватэры, дзе, па меркаваньню сьледчага па справе, маглі захоўвацца матэрыялы, якія тычыліся "Партнёрства". Пад пагрозай узлому дзьвярэй той кватэры актывіст вымушаны быў паехаць з супрацоўнікі праваахоўных органаў на яе, у выніку пасьля правядзеньня вобыску зноў была канфіскаваная кампутарная тэхніка з кампакт-дыскамі, дыскетамі і інш., якія належалі праваабаронцам Уладзіміру Хільмановічу і Віктару Сазонаву.
Якім чынам сьледчы і пракуратура зьвязалі незалежных назіральнікаў з "Партнёрства" з гарадзенскімі праваабаронцамі яны не патлумачылі. Зразумела адно, улада працягвае ціск на прадстаўнікоў грамадзка-палітычнага руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства