Журналіст гомельскай дзяржгазеты здзекуецца з пратэстоўцаў у Брузгах

2011 2011-06-16T14:19:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка неаднаразова паліваў брудам то апазіцыянераў, то палітычных вязняў, зараз прыйшла чарга і простых людзей, якія пратэставалі на мяжы супраць забарону на вываз за мяжу тавараў. 

«Никакой это не бунт, а лишь лёгкое брюзжание вдруг ограниченной в своей вседозволенности группы людей. Не очень, кстати, большой, а потому к широким массам никакого отношения не имеющей», - прыйшоў да высновы супрацоўнік газеты, і тут жа абазваў пратэстоўцаў «кантрабандыстамі і спекулянтамі», якіх «прызвалі да парадку». «Что ж теперь, на завод или на стройку, как лох последний, идти? Не пойдут, потому что работать или разучились, или никогда не умели», - упэўнены карэспандэнт. Якому, дарэчы, не прывыкаць вучыць жыццю ўсіх навокал. Напрыклад, раней ён паліваў брудам ў сваім артыкуле Алеся Міхалевіча – маўляў, палітычны вязень не мог годна вытрымаць здзекі ў КДБ.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства