Кіраўніцтва FM-станцыі "Радыё Мінск" забараніла музычную праграму Алега Хаменкі "Тузін гітоў на "Радыё Мінск"

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праграма выходзіла ў эфір а 23-й гадзіне кожную пятніцу ад траўня мінулага году. "Тузін гітоў" рыхтаваўся паводле галасаваньня на аднайменным інтэрнэт-сайце і быў сярод самых рэйтынгавых праграм у FM-эфіры, паведаміла Радыё Свабода.

Афіцыйнай падставай закрыцьця кіраўніцтва "Радыё Мінск" называе неадпаведнасьць беларускага гіт-параду з плянам далейшага разьвіцьця радыёстанцыі. Аднак аўтар перакананы, што закрыцьцё папулярнай праграмы мае палітычную матывацыю.

"Адбылася сустрэча з адным з намесьнікаў дырэктара "Радыё Мінск", які паведаміў, што мая праграма "Тузін гітоў" зачынена — у яе, маўляў, нізкі мастацкі ўзровень. Я прыгадаў, што праграма неаднойчы прызнавалася самай рэйтынгавай і высокамастацкай. Тады праз пару гадзін фармулёўка зьмянілася: праграма "не адпавядае пэрспэктыўным плянам разьвіцьця станцыі". Насамрэч, як мне паведамілі сябры, кіраўніцтва пачула так званыя чарнавікі праграмы. У апошніх з іх гучалі новыя песьні "N.R.M." ды іншых гуртоў, якія паўсталі на тле падзеяў у Менску й Беларусі", -- распавёў Хаменка.

Намесьнік дырэктара "Радыё Мінск" Андрэй Анісімаў пракамэнтаваць закрыцьцё "Тузіна гітоў" адмовіўся.

Паводле спадара Хаменкі, "Тузін гітоў" з эфіру ня зьнікне. Неўзабаве праграма зьявіцца ў раскладзе адной з замежных радыёстанцыяў для Беларусі.

Раней была забаронена яшчэ адна праграма Алега Хаменкі "Настаўніцкая", якая выходзіла на тэлеканале "Лад". Таксама пад забарону трапілі некалькі канцэртаў гурту "Палац", а ўвесь калектыў у поўным складзе звольнілі з працы ў "Белканцэрце". Негалосны ціск на шэраг папулярных беларускіх рок-гуртоў, у тым ліку "N.R.M.", і "Нэйра дзюбэль" распачаўся пасьля іхнага ўдзелу ў адным з апазыцыйных мітынгаў на плошчы Бангалор.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international