У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) пазбаўлены працы 20-гадовы маладзёвы актывіст Андрэй Музычэнка.

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэй працаваў на раённым вузле электрычнай сувязі вучнем электраманцёра. Ён напісаў заяву з просьбай аб 15-дзённым водпуску.

"Празь некалькі дзён мне патэлефанаваў дырэктар вузла электрасувязі – Аляксандар Балянкоў. Па яго словах я зразумеў: на працу мне лепш не вяртацца, бо з-за мяне могуць быць праблемы і ў іншых работнікаў, - распавёў А. Музычэнка. - Таму я вымушаны быў скласьці заяву аб звальненьні. Пасьля я даведаўся, што з маім кіраўніцтвам пра мяне гутарылі супрацоўнікі КДБ. Я лічу, што патрабаваньне звольніцца было наступствам гэтай гутаркі". У сьнежні мінулага году міліцыя дастаўляла Андрэя ў аддзел унутраных справаў за тое, што ён удзельнічаў у акцыі салідарнасьці на адной з вуліцаў Сьветлагорску. 24 сакавіка яго арыштавалі ў Менску на 15 сутак за ўдзел у намётавым гарадку на цэнтральнай плошчы. Хлопец таксама зьяўляецца старшынём адной з суполак ТБМ.

У Сьветлагорску гэта другі выпадак, калі чалавек губляе працу ў зьвязку з удзелам у акцыях пратэсту. Андрэй лічыць, што рэпрэсіі ўладаў супраць актыўнай моладзі "яшчэ больш радыкалізуюць маладых людзей", паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international