Больш за тры тыднi развiваўся бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Клецка на тэрыторыi прыватнага дома мясцовага жыхара Сяргея Панамарова

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зразумела, нацыянальны двукалор з'явiўся там, згодна з дэмакратычнымi перакананнямi гаспадара дома, піша "Народная воля".

Але сённяшняя рэчаiснасць такая, што нацыянальны сцяг у Беларусi лiчыцца "незарэгiстраванай сiмволiкай". I таму даволi заканамерным выглядала абурэнне мясцовых начальнiкаў i прадстаўнiкоў сiлавых структур, якiя ўгаворвалi Сяргея Панамарова зняць сцяг "по-хорошему". У выпадку непадпарадкавання Панамарову пагражалi "артыкулам". "Мiлiцэйскiя начальнiкi па некалькi разоў на дзень прыязджалi да мяне дамоў, размаўлялi, прасiлi зняць сцяг", — распавядае Панамароў. Здзейснiць сiлавы захоп сцяга, на думку Сяргея Панамарова, мiлiцыянтам перашкаджала некалькi прычын: "Справа ў тым, што сiлавiкi, напэўна, баяцца майго ратвейлера, якi ўвесь гэты час лiтаральна жыў пад сцягам. Сцяг развiваўся над маёй лазняй, якая лiчыцца прыватнай уласнасцю..."

Гэтыя словы Сяргей Панамароў сказаў карэспандэнту "Народнай волi" лiтаральна за некалькi дзён да таго, як сiтуацыя вырашылася. Тады здымаць сцяг Панамароў не збiраўся. Але цi варта казаць, што вырашылася яна не на карысць смелага патрыёта: "Сцяг я ўсё ж такi здымаю. На мяне папросту нацiснулi. Я зразумеў, што просты чалавек нiчога не можа супрацьпаставiць уладнай машыне. Мне прад`явiлi ультыматум, не выканаць якi я проста не магу..."

Па нашай iнфармацыi, нацiснулi не не самога Сяргея Панамарова. Асноўны цiск прыйшоўся на яго жонку Святлану Анатольеўну. Справа ў тым, што адзiная крынiца даходаў у сям`i — гэта яе заробак. I ў выпадку, калi з жанчынай не будзе працягнуты працоўны кантракт, сям`я застанецца без сродкаў да iснавання. Таму, напэўна, Панамаровы i вырашылi зняць бел-чырвона-белы сцяг.

Вось яна, славутая кантрактная сiстэма па-беларуску, — у дзеяннi. Гэтым ярмом, накiнутым на чалавека, можна амаль любога прымусiць схаваць свае перакананнi...

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international