Пінская дзяржаўная газета піярыць “сеткавую рэвалюцыю”?

2011 2011-06-15T10:13:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/setka-net.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Пінскі веснік” размесціла артыкул свайго юнага карэспандэнта пад назвай “Новая моладзевая хваля”. Аўтар арыкулу падрабязна распавядае пра сэнс гэтай з’явы і апісвае свае ўражанні ад удзелу ў нядаўнім флэшмобе: “У Пінску такі маштабны “флэш-моб” прайшоў ўпершыню. Арганізавалі мерапрыемства праз інтэрнэт, як гэта робяць і ў іншых краінах. Сцэнар ўдзельнікі выбіралі на месцы. Дарэчы, ён павінен быць яркім, загадкавым і ні ў якім разе не смешным і абсурдным... У вызначаны час пінская моладзь сабралася на плошчы Леніна і ў адно імгненне замерла. Мінакі з цікавасцю назіралі за ўсім, нават спыняліся, каб паглядзець, што будзе далей. А “мобберы”нечакана рынуліся ў бок набярэжнай. Па шляху да іх далучаліся іншыя людзі”.

Цікавы артыкул атрымаўся, з апісаннем адчуванняў “беларускай сеткавай рэвалюцыі”. Дарэчы, праз інтэрнэт распаўсюджваецца інфармацыя, што чарговая сустрэча на галоўнай плошчы будзе сёння ў 19.00

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства