viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў адзін з трох пікетаў

2011 2011-06-14T17:03:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bolbat-viachaslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Болбат

Вячаслаў Болбат

Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў мясцовым сацыял-дэмакратам правесці 16 чэрвеня адзін з запланаваных трох пікетаў. Не дазволена правядзенне пікетаў у цэнтры горада (ля фантана) і каля гандлёвага дому “Вясёлка”, але можна праводзіць пікет у старым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай (з 13.00 да 14.00).

Гэта стала вядома пасля таго, як арганізатар пікетаў Вячаслаў Болбат, не дачакаўшыся пісьмовага адказу, звярнуўся да супрацоўніка ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргея Пузікава. Высветлілася, што яшчэ 7 чэрвеня гарвыканкам прыняў рашэнне № 01-15/132/2 па заяве Вячаслава Болбата, але памылкова ці свядома накіраваў своаё рашэнне арганізатару пікетаў на няправільны адрас. Пасля высвятлення гэтай акалічнасці Вячаславу Болбату сёння выдалі копію рашэння гарвыканкама. У дакумеце ўказваецца, што дазвол на правядзенне пікету ў старым парку дадзены пры ўмове выканання пунктаў 4 і 5 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў”: г.зн. арганізатару пікета за 2 дні трэба тэрмінова заключыць дамовы і аплаціць паслугі Баранавіцкай спецаўтабазы, хуткай дапамогі, міліцыі і пажарнікаў, якія будуць абслугоўваць масавае мерапрыемства.

 

Нагадаем, што мэтай пікетаў з’яўляецца выказванне пратэсту ў сувязі з рэзкім паніжэннем узроўню жыцця жыхароў Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля, падвышэння коштаў на тавары і паслугі.

 

Фота: 1. Арганізатар пікету Вячаслаў Болбат 2. Копія рашэння Баранавіцкага гарвыканкама

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства