Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" выказала абурэнне з нагоды чарговага прыпынення расследавання па справе аб знікненні беларускага журналіста Дзмітрыя Завадскага

2006 2006-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН.

Праваабаронцы нагадваюць, што неаднаразова заклікалі беларускія ўлады пачаць незалежнае расследаванне па справе зніклага журналіста. У заяве арганізацыі таксама адзначаецца, што ў лютым 2006 года прэзідэнт ЗША прыняў яго жонку Святлану Завадскую і выказаў ёй сваю падтрымку.

3 траўня маці журналіста Вользе Завадскай прыйшоў ліст, падпісаны намеснікам начальніка аддзелу па расследаванні справаў аб карупцыі малодшым дарадцам юстыцыі Пракуратуры РБ Іванам Бранчалем, у якім паведамлялася, што "уголовное дело, возбужденное по факту исчезновения Дмитрия Завадского, приостановлено 31 марта 2006 по п. 6 ч. 1 ст. 246 УПК РБ в связи с необнаружением бесследно исчезнувшего лица".
Д. Завадскі знік раніцай 7 ліпеня 2000 года у раёне Нацыянальнага аэрапорту "Мінск", куды ён прыехаў на машыне сустрэць свайго калегу, тэлежурналіста ОРТ Паўла Шарамета. Аднак, прыбыўшы ў аэрапорт, Шарамет знайшоў толькі пакінутую на стаянцы машыну. У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Д.Завадскага групу былога байца спецпадраздялення МУС "Алмаз" Валерыя Ігнатовіча і асудзіў двух чалавек на пажыццёвае зняволенне. У сакавіку 2004 года рэспубліканская пракуратура ўжо прыпыняла расследаванне справы аб выкраданні Д.Завадскага "в связи с необнаружением безвестно исчезнувшего лица". У 2005 г. расследаванне было адноўлена, - нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international