“ТЭРМІН “СЭКТА” – НЯ СЬВЕДЧЫЦЬ ПРА АНТЫГРАМАДЗКУЮ СКІРАВАНАСЬЦЬ ВУЧЭНЬНЯ – ПЯЦІДЗЯСЯТНІКАЎ” -- так заявілі ў Галоўным упраўленьні агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі

2003 2003-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адказ на зварот Саюза Хрысьціян Веры Эвангельскай (т (017) 219 00 94) з
нагоды некаторых пастулятаў падручніка для 11-х клясаў агульнаадукацыйных
сярэдніх школаў “Чалавек у сьвеце культуры”, які выйшаў у 2002 г. пад
рэдакцыяй Ю. Харына. Там аўтар разьдзелу “Нетрадыцыйныя рэлігійныя
аб’яднаньні і сэкты” Т.М. Алпеева ставіць хрысьціянаў веры эвангельскай
(пяцідзясятнікаў) у адзін шэраг з такімі вядомымі сваёй дэструктыўнай
дзейнасьцю сэктамі як “Вялікае белае брацтва”, “Аум Сэнрыкё” ды інш.

У звароце Саюза ХВЭ ад 8 красавіка 2003 г. гаворыцца, што такія пастуляты ў
падручніку, выдадзеным накладам 147 200 асобнікаў, прыводзіць да таго, што ў
грамадстве фармуецца скрайне нэгатыўны вобраз хрысьціянаў веры эвангельскай.
А гэта, разам з “кампаніяй хлусьні і паклёпу, што вядзецца ў некаторых
дзяржаўных СМІ”, ужо прывяло да таго, што “ганьбуюцца храмы, чуваць пагрозы
фізычнай расправы на адрас служыцяляў і іх сямейнікаў, у школах абражаюцца
дзеці веруючых бацькоў”. Саюз ХВЭ лічыць, што “гэты навучальны дапаможнік
зробіць свой унёсак у далейшае распальваньне міжрэлігійнай рознасьці ў нашай
краіне”. І ў сувязі з гэтым патрабуе скасаваць дапаможнік з праграмы
агульнаадукацыйнай школы.

У адказе Галоўнага ўпраўленьня агульнай і сярэдняй адукацыі Мінадукацыі, ад
7 траўня гэтага году, падпісаным начальнікам упраўленьня Шчэрбам,
адзначаецца, што аўтар адпаведнага матэрыялу у згаданым падручніку
выкарыстоўвала тэрмін “сэкта”, як “навукова-тэарэтычны”, і што ён “не
ўтрымлівае ацэначных характарыстыкаў” і “не ўказывае на антыграмадзкую
скіраванасьць”. Далей Саюзу ХВЭ паведамляецца, што ва ўпраўленьні ўсё ж
пагаджаюцца ў тым, што паняцьце “сэкта” у пабытовай сьвядомасьці ўспрымаецца
неадназначна”. Таму 8 траўня ў «Настаўніцкую газету», пададзеныя мэтадычныя
рэкамэндацыі настаўнікам, дзе ім рэкамэндуецца ў абавязковым парадку
праводзіць дадатковыя заняткі з мэтай “растлумачэньня навуковага значэньня
гэтага тэрміну”. І што пры перавыданьні падручніка ў “зьмест тэмы аб
духоўным патэнцыяле рэлігіі будуць унесеныя адпаведныя зьмены”.

Нагадаем, што ў акдэмічным выданьні «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» Т.6,
Ч.1, выдадзеным за год да выданьня падручніка, у артыкуле “Секты” даюцца
наступныя характарыстыкі: “ На побытавым узроўні і нават у літаратуры тэрмін
“секта”, без дастатковых на тое падставаў, нярэдка ўжываецца ў адносінах да
абшчын прыхільнікаў пратэстантызму розных кірункаў, што не адпавядае
сучаснаму стану гэтых рэлігійных арганізацый”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international