ЕЎРАЗВЯЗ ВЫСТУПІЎ З ЗАЯВАЙ АДНОСНА СТАНУ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ: еўрапейскія структуры лічаць, што законапраект “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяях” пагоршыць і без таго нестабільнуюсітуацыю з правам беларусаў на вольнае веравызнанне. Еўрапейскі звяз заклапочаны тым, што дыскрымінацыйны законапраект супярэчыць міжнародным абавязацельствам, прынятым на сабе Рэспублікай Беларусь.

2002 2002-08-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/79.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27.08.2002г. Еўрапейскі звяз выступіў з чарговай заявай з нагоды стану з правамі чалавека ў Беларусі. «Еўрапейскі звяз, -- гаворыцца ў заяве, -- пацьвярджаючы сваё жаданне мець магчымасць успрымаць Беларусь у ліку дэмакратычных дзяржаваў Еўропы, разам з тым выказвае сур'ёзную занепакоенасць сітуацыяй, што складаецца ў гэтай краіне з правамі чалавекаі і дэмакратыяй».
Асаблівую ўвагу Еўразвязу прыцягнуў законапраект «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», прыняты 27 чэрвеня Палатай прадстаўнікоў і прадстаўлены на разгляд Савета рэспублікі.
«Канчатковае прыняццё вышэйзгаданага закона толькі пагоршыць і без таго няўстойлівую сітуацыю са свабодай сумлення ў Беларусі. Еўразвяз занепакоены тым, што дадзены закон стане дыскрымінацыйным у адносінах да рэлігійных групаў, якія з гэтага моманту будуць градуявацца па ступені іх важнасці для дзяржавы. На падставе гэтага закону будзе магчымае ажыццяўленне цэнзуры ў адносінах да рэлігійных выданняў, якія трэба будзе прадстаўляць уладам да таго, як яны выйдуць у свет. Закон таксама можа быць сродкам кантроля за дзейнасцю рэлігійных аб'яднанняў і прымянення супраць іх санкцыяў у самых розных выпадках. Уяўляецца сумнеўнай адпаведнасць дадзенага закона – у выпадку ягонага зацьвярджэння – міжнародным дакументам, падпісаным Рэспублікай Беларусь.
Краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, што з'яўляюцца асацыяванымі сябрамі Еўразвязу, а таксама Кіпр, Мальта і Турэччына, краіны EFTA і Еўрапейскага Эканамічнага Рэгіёна далучаюцца да тэксту дадзенай заявы.»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international