viasna on patreon

Сталі вядомыя прозьвішчы затрыманых удзельнікаў акцыі, прысьвечанай сёмай гадавіне зьнікненьня Юрыя Захаранкі

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля заканчэньня акцыі ў раёне плошчы Перамогі былі затрыманы Барысевіч, Грышэня і Панфілаў. Іх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну, куды перад гэтым быў дастаўлены старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Перад пачаткам акцыі былі затрыманыя моладзевыя актывісткі Любоў Кучынская і Анна Гарачка. Любоў Кучынская была моцна зьбітая АМАПАўцамі, пасьля чаго яе забрала хуткая дапамога і даставіла ў шпіталь. Пасьля заканчэньня акцыі былі затрыманыя каля Макдональдса Крысьціна Шацікава, Тацяна Дзядок, Канстанцін Усенок, Вольга Жураўлёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства