Клуб "Спадчына" узнагародзіў Паўла Севярынца медалём імя Міколы Ермаловіча за кнігу "Нацыянальная ідэя: фэнамэналёгія Беларусі"

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паплечнікі Паўла Севярынца адвезьлі мэдаль у вёску Малое Сітна. Гэта ўжо другі медаль, які атрымаў апазіцыянер ад клубу "Спадчына": раней Паўла ўзнагародзілі медалём імя Кастуся Каліноўскага пасьля таго, як ён выйшаў з турмы на Акрэсьціна за арганізацыю вулічнай апазыцыйнай акцыі.
Сустаршыня аргкамітэту незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін быў сярод тых, хто віншаваў Паўла Севярынца з узнагародай: "Сам Павал выглядае вельмі добра. Настой у яго наогул аптымістычны. Ён лічыць, што быў зроблены першы крок і пасеянае зерне перамогі 19 сакавіка. Я яму распавёў пра паездку беларускай дэлегацыі на саміт у Вільню. Ён, канешне, быў вельмі моцна ўсьцешаны тым, што Заходні сьвет, цывілізаваныя краіны настолькі ўважліва ставяцца да Беларусі".

Старшыня клюбу "Спадчына" Анатоль Белы паведаміў Радыё Свабода, што сябрам клюбу вельмі спадабалася кніга Паўла Севярынца. Спадар Белы лічыць, што ў кнігу "Нацыянальная ідэя: фэнамэналёгія Беларусі" Павал уклаў сваю душу: "Кніга, канешне, цікавая. Кніга напісаная патрыётам. Душа… У кнізе гэтай сам Павал!"

11 траўня Паўлу Севярынцу дазволяць наведаць сваіх бацькоў у Віцебску. Мінулы раз яму далі чатыры выходных, але напярэдадні інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі Паўлу загадалі вярнуцца ў камэндатуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international