viasna on patreon

23 траўня пачынае сваю працу партал Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі www.belngo.info - унікальны інфармацыйны і аналітычны рэсурс “для і пра” беларускі трэці сэктар.

2003 2003-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адсутнасьць інфармацыйнай прасторы вакол грамадзкіх арганізацыяў – гэта адна з самых вялікіх праблемаў беларускага некамэрцыйнага сэктару. Зь ёй сутыкаюцца як актывісты НДА, так і журналісты, палітолягі, звычайныя грамадзяне, што цікавяцца дзейнасьцю грамадзкіх арганізацыяў. “Не хапае як аналітыкі, так і апэратыўных навінаў пра тое, што абываецца ў грамадзкім сэктары краіны, - кажа рэдактар парталу Сяргей Сахараў. – Таму партал мусіць ня толькі апэратыўна інфармаваць, але і аналізаваць сытуацыю ў трэцім сэктары. Прынцып працы парталу – “для і пра” НДА”.

Адапаведна гэтаму прынцыпу партал www.belngo.info складаецца з двух вялікіх блёкаў. Першы блёк – своеасаблівая інтэрнэт-газэта, дзе зьмяшчаюцца апэратыўныя навіны пра дзейнасьць НДА з усёй краіны. Адна з асаблівасьцяў гэтага блёку – рубрыка “VIP-Актуаліі”.
“Мэта рубрыка – з аднаго боку знаёміць сябраў арганізацыяў, журналістаў з лідарамі айчыннага трэцяга сэктару, а з другога – даць апошнім магчымасьць камэнтаваць актуальныя падзеі, што адбываюцца ў краіне і за мяжой, рэфлексаваць на апошнія навіны,” – кажа сп. Сахараў.
Другі блёк – гэта інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы, якія дапамагаюць эфэктыўна працаваць грамадзкім арганізацыям і ініцыятывам.
“Наш партал адрозьніваецца ад іншых рэсурсаў НДА перш за ўсё тым, што мы ня ставім нейкага цэнзу – зарэгістраваная ці незарэгістраваная арганізацыя.
Па адрасе www.belngo.info любая арганізацыя можна знайсьці базы зьвестак (па трэнэрах, па СМІ краіны, па фундацыях, якія працуюць зь Беларусьсю), вялікі блёк інфармацыі аддадзены юрыдычным кансультацыям. На сайце арганізацыі нават могуць знайсьць адрасы для рэгістрацыі.”

Для грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў цікавыя будуць паслугі, якія аказвае партал. Так, любая арганізацыя можа зрабіць адпаведную замову і абсалютна бясплатна будзе ня толькі разьмешчаны, але і створаны яе сайт. “Дастаткова прадаставіць нам толькі інфармацыю пра вашую арганзацыю!”.
Таксама праз партал любая арганізацыя зможа знайсьці сабе партнэра як у Беларусі, так і замяжой.

“Пачатак працы партала мусіць стаць яшчэ адным крокам да ўдасканаленьня інфармацыйнага поля беларускага трэцяга сэктару”, - упэўнены сп. Сахараў.

Адзаначым, што менавіта на партале www.belngo.info зьмешчаны разьдзел грамадзкай ініцыятывы “Наша Салідарнасьць”, зарганізаванай НДА краіны ў падтрымку калег, якім пагражае закрыцьцё.

Дадатковая інфамацыя:
прэс-сакратар
Выканаўчага бюро РГ Асамблеі НДА
Алёна Андрэева

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства