9 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі студэнтаў, якія віншавалі вэтэранаў у парку Горкага, і пасьля таго, як перапісалі ў міліцэйскім пастарунку пашпартныя зьвесткі, адпусьцілі

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты спрабавалі прайсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб уручыць вэтэранам віншавальныя паштоўкі. Але плошча і падыходы да яе былі ачэплены спецназам міліцыі і супрацоўнікамі КДБ. Уздоўж праспекту Незалежнасьці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі таксама стаяла ахова.

Аляксандар Лукашэнка ішоў паперадзе шэсьця вэтэранаў з двума сынамі і ўнучкай. Яму час ад часу ўручалі кветкі, і ён аддаваў іх сваім дзецям. На плошчы Перамогі Лукашэнка зьвярнуўся да вэтэранаў з прамовай: "У часе прэзідэнцкіх выбараў Беларусь падпала пад шалёны палітычны й інфармацыйны ціск звонку, які працягваецца дагэтуль. Але нашы супраціўнікі не ўлічылі галоўнага — непахіснага, вальналюбнага, ганарлівага характару беларускага народу. Беларусы зьядналіся і зрабілі самастойны выбар — на карысьць міру, стабільнасьці і росквіту…"

Напрыканцы прамовы ён заклікаў вэтэранаў супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі Другой усясьветнай вайны: "Апошнія дзесяцігодзьдзі не спыняюцца спробы сфальсыфікаваць гісторыю Другой усясьветнай. Прыніжаецца роля савецкага народу ў разгроме нацысцкай Нямеччыны. Мы павінны гэтаму рашуча супрацьстаяць".

Пасьля заканчэньня афіцыйнай часткі некалькі студэнтаў у парку Горкага пасьпелі раздаць вэтэранам больш за паўсотні віншавальных паштовак. Аўтары тэксту нагадалі, што сотні студэнтаў адлічваюць з вучобы, арыштоўваюць і штрафуюць. Маладзёны даводзілі вэтэранам, што ў такіх умовах яны змушаны змагацца за свабоду і справядлівасьць, бо гэтак бачаць пераемнасьць пакаленьняў.

Лейтэнант КДБ, заўважыўшы такое, выклікаў міліцыянтаў. Ён патлумачыў журналістам, што бачыць у віншаваньнях палітычны падтэкст. Студэнты ж цьвердзілі: вэтэраны якраз добра паставіліся да іх.

Супрацоўнікі міліцыі завялі трох студэнтаў у пастарунак і перапісалі іхныя пашпартныя зьвесткі. Пасьля ўсіх адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international