viasna on patreon

Група жыхароў Наваполацка распачала серыю пікетаў, якая працягнецца да канца траўня

2006 2006-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя актывісты дэмакратычных арганізацый пратэстуюць супраць падвышэньня тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі, кабальнай кантрактнай сістэмы, а таксама патрабуюць вызваліць з-за кратаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты краіны Аляксандра Казуліна, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
Першая з акцый прайшла трэцяга траўня, другая - чацьвертага. Пікетоўшчыкі зьбіраюць подпісы навапалачанаў пад адпаведным зваротам на імя генэральнага пракурора і прэм’ер-міністра краіны. Але рабіць гэта ня так лёгка. Справа ў тым, што гарвыканкам выдаў дазвол на правядзеньне пікетаў у мясцовым парку культуры і адпачынку, які амаль увесь час бязьлюдны. А на сьвяточныя дні - напрыклад, 1 ці 9 траўня -- улады дазволу на пікетаваньне не далі, хаця менавіта ў гэтыя дні шмат гараджанаў прыходзяць адпачыць у парк. Тым ня менш, наваполацкія дэмакратычныя актывісты мяркуюць працягваць сэрыю пікетаў. Іх плянуецца правесьці каля 15. Да таго ж, грамадзяне зьвярнуліся ў гарвыканкам з прапановай вызначыць у горадзе іншае месца для правядзеньня масавых акцыяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства