viasna on patreon

Судовы разгляд па справе Гарадзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Ратуша” прыпынены да разгляду адміністратыўнай справы Алеся Мілінкевіча.

2003 2003-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе пачалося судовае паседжанне па зыску абласнога ўпраўлення юстыцыі аб ліквідацыі Гарадзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Ратуша”. Паседжанне працягвалася каля гадзіны і было прыпыненае згодна з п. 4 арт. 160 Грамадзянска-працэсульнага кодэксу – “абавязак суда прыпыніць вытворчасць па справе – пры немагчымасці разгляду дадзенай справы да разрашэння іншай справы, якая разглядаецца ў грамадзянскай, крымінальнай судавытворчасці ці адміністратыўным парадку”.

Прыпыненне справы звязанае з тым, што Алесь Мілінкевіч – старшыня ГАГА “Ратуша” -- падаў скрагу на рашэнне адміністрацыйнай камісіі Адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна ад 24.04.2002г., згодна з якім ён на падставе ч.2 арт.172 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў выкарыстання памнажальнай тэхнікі (не маючы ліцэнзіі, друкаваў кнігі).
Такім чынам, пасьля разляду па сутнасці скаргі па рашэні адміністратыўнай камісіі судовы разгляд справы па ліквідацыі “Ратушы” будзе адноўлены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства