Судовае паседжаньне па крымінальнай справе грамадзкага актывіста Сяргея Ляшкевіча папярэдне прызначанае на 25 траўня

2006 2006-05-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьледча-ізалятарны шлях Менск-Ліда-Горадня прайшоў падчас прэзідэнцкіх выбараў гарадзенскі актывіст Іван Роман. Цяпер "экскурсію" па ізалятарах Гарадзенскай вобласьці праводзяць праваахоўныя органы для другога грамадскага актывіста - Сяргея Ляшкевіча, паведаміў www.hrodna.by

Праўда, хлопец родам са Шчучына. Спачатку яго этапавалі адтуль у Гарадзенскае СІЗА, затым адправілі ў родны райцэнтр за краты, а 26 красавіка зноў перавезьлі ў Горадню.

Такая міліцэйская ракіроўка ў адносінах да Ляшкевіча тлумачыцца тым, што хлопца трымаюць за кратамі каля 60 сутак і трэба найхутчэй завяршаць гэтую справу, зыходзяць усе сьледчыя тэрміны.

Ужо вядома, што справа 27 красавіка была перададзена ў Шчучынскую паракуратуру, а на наступны дзень трапіла ў мясцовы суд. Папярэдне дата суда прызначана на 25 траўня.

Як вядома, Сяргея вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнай дзейнасьці, а гэта арт. 293 Крымінальнага кодэксу на падставе прызнаньня нейкага Аляксандра Бурдзея, які напісаў ў міліцыі, што нібыта Сяргей рыхтаваў яго да тэрарыстычных акцыяў.

Аднак ужо вядома, "стукач" 3 сакавіка быў асуджаны Шчучынскім судом на 2,5 гады абмежаваньня волі за крадзёж будаўнічых матэрыялаў, якія затым прадаў з сябрукамі за тысячу даляраў і прапіў. Цікава і тое, што крадзёж адбыўся задоўга да абвінавачваньня Сяргея, а перад гэтым Бурдзей пасьпеў яшчэ ўчыніць бойку з міліцыянтамі.

Гэта наводзіць на думку, што "данос" Бурдзей напісаў под прымусам з умовай з боку праваахоўных органаў, што суд зьменшыць тэрмін яго знаходжаньня за кратамі.

Так адбылося, відаць, і на самой справе. Маці Сяргея Ляшкевіча, Ірына Баляславаўна, трактуе арышт сына па сцэнару 30-х гадоў сталінскага рэжыму, калі па даносах можна было пасадзіць за краты практычна любога чалавека. Аднак больш за ўсё яе хвалюе здароўе сына, які з дзяцінства хварэе на бранхіяльную астму. А ў Шчучынскім СІЗА камеры арыштаваных без вокнаў і вентыляцыі. Да таго ж разам з ім сядзяць людзі, якія смаляць безперапынна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international