viasna on patreon

Аляксей Казулін і Андрэй Ігнатчык асуджаныя на 5 сутак адміністратыўнага арышту, Крысьціна Шацікава атрымала штраф у памеры 50 базавых велічыняў

2006 2006-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя суда Першамайскага раёну Аля Яшчанка вынесла рашэньне па адміністратыўнай справе Аляксея Казуліна - 5 сутак арышту (арт. 167.1 КаАП РБ). Такое ж рашэньне прынятае па справе Андрэя Ігнатчыка.

Судзьдзя Вікторыя Макуха аштрафавала Крысьціну Шацікаву, маці дваіх непаўнагадовых дзяцей, на 50 базавых велічыняў. Сьведкам па справе выступаў супрацоўнік міліцыі Шафікаў, які ня меў ніякіх адносінаў да затрыманьня актывісткі.

Судзьдзя Вікторыя Макуха разглядае адміністратыўную справу яшчэ адной затрыманай дзяўчыны - Надзеі Батуры. Рашэньне суда будзе вядомае ў хуткім часе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства