Гомельскаму Моладзеваму аб’яднаньню “Кола ініцыятыўнай моладзі” адмовілі ў рэгістрацыі па прычыне таго, што “сябры арганізацыі ня будуць прытрымлівацца законаў Рэспублікі Беларусь”.

2003 2003-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 траўня адбыўся суд, на якім аспрэчвалася рашэньне Ўпраўленьня юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі “Колу ініцыятыўнай моладзі”. Сп. Стрыжнёва -- галоўны спэцыяліст Гомельскага абласнога Ўпраўленьня юстыцыі -- палічыла, што прадстаўленыя для рэгістрацыі дакумэнты не адпавядаюць існуючаму заканадаўству. Таксама спадарыня падкрэсьліла, што сяброўства заснавальнікаў аб’яднаньня ў “Моладзевым Цэнтры “Гарт” - прыкмета таго, што ў выпадку рэгістрацыі “КІМ’у” сябры арганізацыі ня будуць прытрымлівацца законаў Рэспублікі Беларусь.

Старшыня аб’яднаньня Юнэля Сальнікава зьбіраецца зьвярнуцца да пракурора з прыватным азначэньнем, бо сваім публічным выказваньнем Тамара Стрыжнёва парушае артыкулы 22 Канстытуцыі РБ (у ім дэкляравана, што ўсе грамадзяне краіны роўныя перад законам), а таксама артыкул 36 (права на свабоду аб’яднаньня).

Паводле Хартыі-97

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international