2 траўня супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску затрымалі шасьцёх моладзевых актывістаў

2006 2006-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках радыё Свабоды, Аляксандра Рэзьнікава, Аляксея Казуліна, Сяргея Ількевіча, Вольгу Жураўлёву, Дзяніса Рыдзеўскага і Яўгена Шчарбакова адвезьлі ў аддзел міліцыі на вуліцы Карла Маркса.

Усе затрыманыя былі ўдзельнікамі апазіцыйных акцыяў на Кастрычніцкай плошчы ў часе выбарчай кампаніі. Маладыя людзі знаходзіліся гэтым разам у Аляксандраўскім скверы каля тэатра імя Янкі Купалы. Яны лічаць, што ўвагу спэцназаўцаў прыцягнулі значкі "За Свабоду" і бел-чырвона-белыя стужкі на іхных заплечніках.

"Нас спэцназаўцы затрымалі за тое, што ў нас былі значкі. Сказалі: "Праходзьце ў аддзяленьне!" Яны называлі нас жывёламі. На нас склалі пратакол за дробнае хуліганства. Абвінавацілі нас у тым, што мы лаяліся нецэнзурнай лаянкай. Палова з нас студэнты. Не хапала нам яшчэ новых папераў на вучобе з міліцыі,"- сказаў Сяргей Ількевіч.

Міліцыянты адпусьцілі затрыманых на волю пасьля таго, як тыя адмовіліся падпісаць пратаколы. Юнакам не адказалі, ці будуць іх выклікаць у суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international