Судовае паседжанне па справе карэспандэнта расійскай газеты "Коммерсантъ" беларускага грамадзяніна Вадзіма Доўнара адтэрмінаванае

2006 2006-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 красавіка адбылося судовае паседжанне па справе карэспандэнта расійскай газеты "Коммерсантъ" беларускага грамадзяніна Вадзіма Доўнара, рашэньне прынятае не было, бо матэрыялы справы адпраўлены на дапрацоўку ў РУУС Ленінскага раёна г. Мінска.

Суддзя выслухала толькі аднаго сведку, які напісаў рапарт аб затрыманні журналіста - байца атрада спецыяльнага прызначэння МУС сп. Гурыновіча. Астатнія з тых, хто быў выкліканы ў суд, на слуханне не прыйшлі. У тым ліку і старэйшы змены аховы памяшкання Адміністрацыі прэзідэнта сп. Плотнікаў, які, нібыта, чуў, што В. Доўнар абразіў Лукашэнку. Такім чынам, паколькі дадзеныя рапартаў і пратакола разыходзяцца (першыя ўказваюць на крымінальны артыкул, іншыя - на адміністратыўнае парушэнне), матэрыялы справы былі накіраваныя зноў у міліцыю.

Нагадаем, што Вадзіма Доўнара затрымалі 21 красавіка ў цэнтры Мінска, калі ён са знаёмым ішоў па вуліцы К. Маркса, накіроўваючыся ў інтэрнэт-кавярню. Людзі ў цывільным, якія стаялі ля ўваходу ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю, выклікалі машыну з супрацоўнікамі АМАП. В. Доўнара і яго спадарожніка затрымалі і даставілі ў Ленінскі РУУС г. Мінска. У выніку у міліцэйскім рапарце сцвярджалася, што журналіст быў у нецвярозым стане, зневажаў кіраўніка дзяржавы і выкрыкваў антыўрадавыя лозунгі. У пратаколе - што ён, нібыта, нецэнзурна лаяўся.

"Відаць, Плотнікаў бачыў мяне на апазіцыйных акцыях, таму і вырашыў зрабіць мне непрыемнасць. І тое, што ён не прыйшоў у суд, толькі пацвярджае гэта", - пракаментаваў прэс-службе БАЖ Вадзім Доўнар. Ён таксама дадаў, што пра наступнае судовае паседжанне яго павінны папярэдзіць супрацоўнікі міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international