На суд аб ліквідацыі ГА "Саюз беларускіх пісьменьнікаў" не пусьцілі многіх прадстаўнікоў грамадзкасьці, пісьменьнікаў і нават аднаго з намесьнікаў старшыні СПБ - Міхася Скоблу

2006 2006-04-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За паўгадзіны да пачатку судовага паседжаньня каля будынку Вярхоўнага суда, дзе павінен быў пачацца працэс аб ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі па зыску Мінюсту, сабралося шмат народу. Гэта былі пісьменьнікі, журналісты і прадстаўнікі грамадзкасьці, якія прыйшлі падтрымаць саюз. Каб патрапіць у залу суду, трэба было прайсьці кантроль праз металадэтэктар, здаць фотаапараты, дыктафоны, мабільныя тэлефоны, пачакаць, пакуль супрацоўнікі аховы запішуць пашпартныя дадзеныя, таму на ўваходзе ўтварылася чарга. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ў цывільным здымалі ўсіх на відэакамеру.
Калі частка прысутных прайшла праз кантроль, паведамілі, што зала суду амаль поўная і больш нікога не пусьцяць. Абураныя пісьменьнікі, сярод якіх аказаўся нават адзін з намесьнікаў старшыні Саюзу Міхась Скобла, і прадстаўнікі грамадзкасьці сталі патрабаваць выклікаць начальства і прадставіць для паседжаньня большую залу, але безвынікова. Такім чынам, адкрыты судовы працэс ператварыўся ў закрыты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international