Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Слуханні адміністратыўных справаў двух журналістаў недзяржаўнай газеты "Бобруйский курьер", затрыманых 25 красавіка, працягнуцца 3 траўня ў 14.30

28.04.2006.

Выдавец газеты Анатоль Санаценка ўпэўнены, што праваахоўныя органы мелі за мэту перашкодзіць журналістам трапіць на "Чарнобыльскі шлях" у Мінск, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Суддзя перанесла слуханні ў сувязі з тым, што ў суд не з'явілася амаль палова сведкаў з боку міліцыі, і таму яна не змагла даследаваць усіх абставінаў справы. Між тым, па словах А. Санаценкі, яшчэ да пачатку судовага паседжання раніцай 27 красавіка ў кабінет суддзі двойчы заходзіў намеснік начальніка Ленінскага аддзялення міліцыі Бабруйску падпалкоўнік Сяргей Глушко: з-за гэтага працэс пачаўся на 20 хвілінаў пазней. Акрамя гэтага, у калідоры ён доўга размаўляў са сведкамі, якія пасля ў судзе заявілі, што журналісты нібыта ішлі па вуліцы і нецэнзурна лаяліся, не рэагуючы на заўвагі міліцыі.
"Зразумела, што затрыманне было прэвентыўным захадам, каб не даць нашым журналістам паехаць на "Чарнобыльскі шлях" у Мінск, куды яны збіраліся", - упэўнены А. Санаценка. Ён кажа, што ўвечары 25 красавіка журналісты былі ў штаб-кватэры мясцовай грамадскай арагнізацыі і, калі выйшлі адтуль, заўважылі, што за імі сочаць.
Выдавец газеты зазначыў, што 26 красавіка з Бабруйску здолела "прарвацца" у Мінск толькі адна машына, бо ўсе выезды з горада былі перакрытыя міілцыяй. "Так было і 19, і 25 сакавіка. Толькі зараз на гэта кінулі значна больш міліцыі", - кажа А. Санаценка.

Нагадаем, што пазаштатных карэспандэнтаў "Бобруйского курьера" Мікіту Быцэнку і Юрыя Светлакова спынілі на вуліцы 25 сакавіка супрацоўнікі Ленінскага раённага аддзялення міліцыі Бабруйску. Праверыўшы ў іх дакументы, міліцыянты спачатку адпусцілі журналістаў, але потым, атрымаўшы нейкія ўказанні па мабільным тэлефоне, затрымалі іх і адвезлі ў гарадскі ізалятар часовага ўтрымання. М. Быцэнка і Ю. Светлакоў прабылі за кратамі з вечара 25 красавіка да 13.00 26 красавіка, калі іх адпусцілі на волю да вечаровых судовых слуханняў. У судзе 26 красавіка высветлілася, што журналістаў звінавачваюць у адміністратыўным правапарушэнні. Ані М. Быцэнка, ані Ю. Светлакоў не прызнаюць сваёй віны. Паколькі ў суд не з'явіліся сведкі з боку абвінавачання, слуханні перанеслі на 27 красавіка.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования