viasna on patreon

Берасьцейскі абласны суд пакінуў бяз зьменаў рашэньне адміністратыўнай камісіі Драгічынскага раёну, якая пакарала штрафам 5 базавых велічыняў мясцовага актывіста Уладзімера Казеку

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ напрыканцы мінулага году актывіста выбарчай кампаніі з Драгічына Ўладзімера Казеку міліцыянты спынілі ў Белаазёрску і забралі з ягонай машыны 800 асобнікаў газэты "Народная Воля", 2 бюлетэні, у якіх распавядалася пра Аляксандра Мілінкевіча, і 20 паштовак з выявай адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмсілаў. Нумары газэты неўзабаве былі вернутыя, а бюлетэні і паштоўкі сталіся падставай для складаньня пратаколу наконт незаконнага распаўсюду друкаваных выданьняў па ч.3 арт.172 КаАП. Тады адміністратыўная камісія Драгічынскага раёну пакарала спадара Казеку штрафам 5 базавых велічыняў, а раённы суд адхіліў ягоную скаргу.

27 красавіка калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суду прыняла аналагічнае рашэньне, не ўзяўшы пад увагу тое, што факт распаўсюду друкаванай прадукцыі на судзе даказаны ня быў.

Уладзімер Казека ня згодны з рашэньнем абласнога суду і будзе абскарджваць яго далей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства