Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


У Віцебску сябры Партыі БНФ, Аб'яднанай Грамадзянскай партыі ды прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх аб'яднаньняў а 18-й вечара правялі несанкцыянаваную акцыю "За новую Беларусь без Чарнобыля"

27.04.2006.

На Плошчу тысячагодзьдзя праз газэту "Віцебскі кур'ер" актывісты запрасілі юных мастакоў са сваімі творамі, прысьвечанымі ўгодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведаміла Радыё Свабода.

Усім астатнім удзельнікам - а дзетак на плошчы сабралася з паўтара дзесятка - арганізатары прапанавалі проста на месцы намаляваць, якой яны бачаць Беларусь у будучыні, калі мінецца небясьпека чарнобыльскіх наступстваў. Юным творцам раздалі аркушы паперы ды розныя мастакоўскія прылады: фарбы, алоўкі, флямастэры. А недзе праз гадзіну была гатовая імправізаваная выстава, усе ўдзельнікі якой атрымалі ў якасьці "ганарару" ласункі - "салодкія прызы", падрыхтаваныя віцебскімі прадпрымальнікамі.

Напрыканцы гледачы і арганізатары выставы запалілі 20 сьвечак дзеля памяці ахвяраў Чарнобылю і паставілі іх у царкве Зьвеставаньня.

Жалобны вянок з запаленымі сьвечкамі пусьцілі па Дзьвіне віцебскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" і проста неабыякавыя жыхары гораду, што далучыліся да акцыі партыйцаў. Да вянку была прымацаваная стужка са словамі "Атамным салдатам Чарнобылю ад нашчадкаў атамных салдатаў". Ініцыятарам гэтае акцыі быў ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, старшыня абласной партыйнай арганізацыі БСДП "Грамада" Анатоль Гнеўка.

Абедзьве акцыі праходзілі пад пільнай увагай міліцыянтаў. Спусканьне жалобнага вянка на ваду яны назіралі, не выходзячы з машыны. А вось да выставы дзіцячых малюнкаў выказалі прэтэнзіі - з тае нагоды, што ў арганізатараў няма дазволу ад уладаў. Але прынялі рашэньне нікога не затрымліваць, тым болей, што пераважную колькасьць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі складалі зусім юныя грамадзяне Беларусі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования