Інавацыйны фонд прававых тэхналёгіяў у хуткім часе могуць ліквідаваць у судовым парадку

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе партал http://www.belngo.info. Гаспадарчы суд горада Менска не задаволіў скаргу Інавацыйнага фонду прававых тэхнаёгіяў аб беспадстаўнай адмове Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі зьмяненьняў і дапаўненьняў у статуце рэарганізаванага фонду. Фактычна, гэта зьяўляецца падставай для магчымай хуткай ліквідацыі фонду.На пачатку гэтага году ў сувязі з новымі патрабаваньнямі заканадаўства, кіраўніцтва Інавацыйнага фонду прававых тэхналёгіяў зьвярнулася ў Мінюст для ўзгадненьня назвы і ўнясеньня дапаўненьняў у статут. У адказ на запыт была атрыманая пісьмовая адмова. Фармальнай прычынай адмовы стала тое, што назва арганізацыі не зьмяшчае пазнакі характару дзейнасьці фонду, а ў статуце не вызначаныя канкрэтныя мэты, задачы і метады арганізацыі.

Падчас разбору скаргі судзьдзя выказала думку, што фонд, займаючыся асьветніцкай дзейнасьцю ў галіне правоў чалавека, ўзяў на сябе абавязкі дзяржавы. Не паўплывала на рашэньне суда і тое, што Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь раней зарэгістраваў Беларускі фонд інавацый, не паставіўшы пры гэтым пад сумнеў назву арганізацыі.

Адна з заснавальнікаў Інавацыйнага фонду прававых тэхналёгіяў, юрыст Алена Танкачова заявіла: "Мая прафэсійная пазіцыя - права павінна быць правам, а не наборам інструмэнтаў для ўказаў улады. Відавочна, што ў аснове рашэньня суда - ня тыя прычыны і аргументы, якія гучалі ў залі паседжаньняў".

У найбліжэйшы час заснавальнікі фонду маюць намер абскардзіць вэрдыкт у Вярхоўным судзе

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international