Наместнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка, які за ўдзел у Народным маршы “За лепшае жыцьцьё” асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту, збіраецца абскарджваць незаконнае рашэнне судзьдзі Р. Казадаева.

2003 2003-05-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наместнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка за актыўны ўдзел у Народным маршы “За лепшае жыцьцьё” 12 траўня быў завочна асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту па арт.167.1 ч.2 КаАП РБ. Такое рашэнне прыняў судзьдзя суда Савецкага раёна г. Мінска Руслан Казадаеў.

Юры Хадыка адсутнічаў падчас судовага разгляду ягонай адміністратыўнай справы. У Пастанове па ягонай справе адзначана: “У суд па пазвах на 15 красавіка 2003 года, 24 красавіка 2003 года, 30 красавіка 2003 года, 8 траўня 2003 года не з’явіўся. Пастановы судзьдзі аб прымусовым прыводзе Ю. Хадыка у суд 30 красавіка 2003 года, 8 траўня 2003 года, 12 траўня 2003 года не былі выкананыя Савецкім РУУС г. Мінска”. Менавіка па гэтай падставе Ю. Хадыка быў асуджаны завочна, паколькі заканчаўся двухмесячны тэрмін прыцягнення да адміністіратыўнай адказнасці (акцыя адбылася 12 сакавіка, а тэрмін прыцягнення да адказнасці – 2 месяцы).
Гэтае рашэнне судзьдзі супярэчыць Пастанове Пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка №1, дзе сказана ў п.7 наступнае: “Судзьям неабходна мець на ўвазе, што разгляд справы аб адміністратыўным правпарушэнні ў прысутнасці асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці, стварае дадатковую гарантыю яе правільнага і аб’ектыўнага рашэння... Пры разглядзе справаў, якія ўказаныя ў ч.2 арт. 247 КаАП РБ (да такіх адносіцца і справа Ю. Хадыкі – ПЦ “Вясна”), прысутнасць асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці, абавязковая. Невыкананне гэтага патрабавання з’яўляецца падставай да адмены пастановы”. Адміністратыўны кодэкс не прадугледжвае ніякіх іншых варыянтаў (напрыклад, міліцыя не змагла выканаць пастанову ад прымусовым прыводзе), калі б справа законна магла разглядацца ў адсутнасць правапарушальніка.

Больш за тое, у дадзеным выпадку абвінавачаны быў пазбаўлены права на абарону – не змог абараняцца сам, скарыстаць дапамогу прадстаўніка ці адваката. Такім чынам, судзьдзя праігнараваў арт. 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе права кожнаму грамадзяніну на абарону. Натуральна, Ю. Хадыка зьбіраецца абскардзіць Пастнову судзьдзі Р. Казадаева ў Гарадзкім судзе г. Мінска.

А зараз міліцыянты павінны знайсці абвінавачанага Ю. Хадыку і адвезці адбываць пакаранне ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на вул. Акрэсціна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international