Затрымалі салігорцаў, якія ехалі на "Чарнобыльскі шлях"
26.04.2006.
У Салігорску затрыманыя тры аўтамабілі зь мясцовымі жыхарамі, якія скіроўваліся ў Менск для ўдзелу ў Чарнобыльскім шляху.Сярод затрыманых лідэр тутэйшых прадпрымальнікаў Аляксандар Цэцура, каардынатарка жаночага руху Ларыса Насановіч, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікалай Зімін, лідэр суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алег Борын, удзельнік сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску й палітвязень жодзінскай турмы Ўладзімер Шыла і іншыя.
Як паведаміла Радыё Свабода Ларыса Насановіч, салігорскія міліцыянты даставілі іх у мясцовы пастарунак, дзе яны цяпер і знаходзяцца.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








