viasna on patreon

"Малады Фронт" віншуе Вясну: "Вы былі з намі ўсе гэтыя часы, дапамагаючы ў моманты, калі больш не было на каго разьлічваць..."

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Малады Фронт віншуе Праваабарончы цэнтар "Вясна" з 10-гадовым юбілеем! Вы былі з намі ўсе гэтыя часы, дапамагаючы ў моманты, калі больш не было на каго разьлічваць. Вы абаранялі сотні нашых актывістаў, калі іх давілі прэсам адміністрацыйных і крымінальных справаў. Вы падтрымлівалі тых, хто адбываў пакараньне, накладзеннае злачынным рэжымам, толькі за тое, што прагнулі свабоды і дэмакратыі для сваёй радзімы. Вы з намі і зараз. Дзякуй Вам за падтрымку і салідарнасьць! У гэты дзень хочам пажадаць Вам і надалей той адвагі і веры, без якіх немагчыма пераадольваць перашкоды ў такой нялёгкай працы; чарговых перамогаў у справе абароны правоў чалавека; трываласьці духу і жалезнай волі, каб ніводная хіба не зварушыла Вас з правільнага шляху! А таксама жадае Вам, каб у Беларусі нарэшце для Вас стала працы паменей!!!

Жыве Беларусь!

Малады Фронт
26.04.2006

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства