На выезьдзе з Жодзіна затрыманыя праваабаронцы Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 16 гадзінаў на выезьдзе з Жодзіна з мікрааўтобусу, які накіроўваўся ў Менск, супрацоўнікамі міліцыі былі зьнятыя праваабаронцы Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія.

Па словах Аляксея, затрыманье міліцыянты патлумачылі тым, што нібыта на Лапіцкіх паступіла скарга ад суседзяў, але адмовіліся растлумачыць сутнасьць справы. Лапіцкія папрасілі аб магчымасьці прыйсьці разабрацца па дадзенай скарзе на наступны дзень, але ім было адмоўлена.
Затрыманыя гвалтам былі дастаўлены ў ГУУС Жодзіна. Кіраваў захопам намесьнік начальніка Жодзінскага ГУУС Дарожка.
Юрыст Валянцін Стэфановіч пракаментаваў затрыманьне наступным чынам: "Гэта прэвентыўнае затрыманьне, якое мае на мэце прадухіленьне ўдзелу грамадзкіх актывістаў у акцыі "Чарнобыльскі шлях". Мяркую, што ніякіх заяваў ад суседзяў не паступала. Ведаючы апошнія падзеі, не зьдзіўлюся, калі хутка мы даведаемся, што Лапіцкія "лаяліся і брыдкасловілі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international