Беларуская асацыяцыя журналістаў віншуе Праваабарончы цэнтр Вясна з 10-годдзем
26.04.2006.
Дарагія калегі, сябры! Вашыя ўгодкі прыпадаюць на сумную для Беларусі дату: праваабарончы цэнтр "Вясна" паўстаў на чарнобыльскіх "барыкадах" і дагэтуль існуе ў няспынным змаганні. Але мінулае дзесяцігоддзе паказала, што зроблены вамі мужны выбар не быў марным. Вы не ператварыліся ў структуру -"аднадзёнку", а старанна і карпатліва працавалі ўсе гэтыя гады, фіксуючы і захоўваючы інфармацыю, якую шмат хто з уладатрымцаў хацеў бы сцерці з людской памяці. Сёлетнія сакавіцкія падзеі ў чарговы раз па казалі, наколькі ваша праца запатрабаваная. Дзякуй вам за вытрымку і прынцыповасць!Будзем разам - і ВЯСНА ў Беларусі абавязкова надыдзе!
ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








