Свабоднаму прафсаюзу металістаў Магілёва адмоўлена ў правядзенні пікета 1 траўня

2011 2011-04-30T16:54:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsayuz-pravy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў сябрам Свабоднага прафсаюзу металістаў правядзенне пікета на Міжнародны дзень салідарнасці працоўных 1 траўня.

Кіраўнік магілёўскага аддзялення незалежнага прафсаюза Галіна Лісіцына адзначыла, што члены прафсаюза хацелі правесці гэты пікет у цэнтры горада – на Савецкай плошчы, аднак гарвыканкам гэтага не дазволіў, і ў адказе падкрэсліў, што гэтая плошча не з’яўляецца вызначаным месцам для правядзення такіх мерапрыемстваў.

“Нам зноў указалі на адзінае вызначанае месца ў горадзе для правядзення масавых мерапрыемстваў – пляцоўка каля былога Палаца культуры завода штучнага валакна ім Куйбышава, па Чалюскінцаў, 64а, якая знаходзіцца ў парку ці скверыку, - гаворыць Галіна Лісіцына, - аднак там жа бязлюдна. Акрамя сабакаводаў там ніхто не гуляе – я была там і сваімі вачыма гэта бачыла”.

Сярод прычын адмовы ў правядзенні пікета Галіна Лісіцына бачыць тое, што яе прафсаюз з’яўляецца незалежным і не ўваходзіць у праўладную Федэрацыю прафсаюзаў Беларускую.

Са слоў кіраўніка мясцовага аддзялення Свабоднага прафсаюзу металістаў, у пікеце планавалі прыняць ўдзел каля 30 чалавек.

Нагадаем, што ў Магілёве для правядзення масавых мерапрыемстваў маецца толькі адно месца, якое размешчанна на ўскрайку горада. Падчас выбарчых кампаній колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў павялічваецца, аднак як толькі яны сканчваюцца, мясцовыя ўлады зноў накіроўваюць дэмакратычную апазіцыю на пляцоўку каля будынка па Чалюскінцаў, 64а. Праваабронцы неаднаразова спрабавалі гэта аспрэчыць, аднак ніякіх поспехаў у гэтым пакуль не дабіліся.

“Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства