Уладзімір Целяпун узнагароджаны Чарнобыльскім Крыжом за мужнасць, годнасць і гуманнасць

2011 2011-04-29T17:39:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapunua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе свайго сябра, які атрымаў гэтую ўзнагароду як ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС.  Узнагарода Уладзіміру Целепуну была перададзена з Кіева, дзе 27 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія.

“Нажаль, нас не паважаюць у роднай краіне за тую працу, якую мы зрабілі ў 1986 годзе. Таму мы прымаем узнагароды ад нашых суседзяў. Яны клапоцяцца не толькі пра сваіх ліквідатараў, але і пра ўсіх, хто удзельнічаў у ліквідацыі аварыі. У тым ліку пра беларусаў ”, - так пракаментаваў узнагароду  Уладзімір Целяпун.

Праваабаронца і надалей мае намер працягваць сваю дзейнасць па абароне ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы не толькі ліквідатараў, але і ўсіх жыхароў Мазыра.

Ордэн "Чарнобыльскі Крыж: Мужнасць. Годнасць. Гуманнасць" з’яўляецца вышэйшай узнагародай Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі «Саюз Чарнобыль Украіны».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства