Заўтра суд над Аліневічам, Дзядком, Веткіным і Францкевічам

2011 2011-05-17T16:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anarchi-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы беларускіх анархістаў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу нападаў і падпалаў на будынкі, а таксама ў іншых злачынствах. Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ (“Кампутарны сабатаж”). Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Справу будзе разглядаць суддзя Завадскога суда Жанна Хвайніцкая з 18 па 23 траўня.

Нагадаем, што Ігара Аліневіча, які быў затрыманы ў Маскве і 28 лістапада 2010 г., і дагэтуль неўстаноўленым шляхам апынуўся ў СІЗА КДБ,  першапачаткова абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (ч.2 арт.339 КК РБ) па эпізодах нападу на Расейскую амбасаду ў ноч з 30 па 31 жніўня 2010 г. і за ўдзел у акцыі каля Генеральнага штабу Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 г. Зараз стала вядома, што абвінавачаньне пашырылі: акрамя  эпізоду па Генштабу, яму інкрымінуюць напад на казіно "Шангрі Ла" ў Менску 05.12.2009 г., напад на офіс банка “Масква-Менск” 31.05.2010 г., напад на Расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 г. і напад на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 г. Гэтыя дзеяньні кваліфікуюцца па ч.2 арт.339 КК РБ і па ч.2 і 3 арт.218 (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці (да 12 гадоў зьняволеньня). Частку 3 арт.218 Ігару прад’яўляюць у сувязі з вялікім памерам шкоды. Толькі спаленая машына расейскай амбасады ацэньвецца каля 55 млн. беларускіх рублёў. У кошт кампэнсацыі стратаў канфіскаваліі ягоны аўтамабіль. Тэрмін сьледства працягнуты на 9 месяцаў, тэрмін утрыманьня пад вартай – да красавіка.

Мікалай Дзядок знаходзіцца пад вартай з 3 верасьня 2010 г. 1 кастрычніка яму прад’явілі абвінавачаньне ў акцыі каля Генштабам 19 верасьня 2009 г. (злоснае хуліганства, здзейсненае групай асобаў – ч.2 арт.339 КК РБ). Зараз яго перавялі ў СІЗА-1 у Менску на вуліцы Валадарскага і 15 лютага 2010 г. пашырылі абвінавачаньне наступным чынам:  да эпізоду з Генштабам далучылі абвінавачаньне па нападах на казіно "Шангрі Ла"  і на будынак Федэрацыі прафсаюзаў 30.04.2010, што кваліфікавалі па двух артыкулах – ч.2 арт.339 КК РБ і ч.2 арт.218 КК РБ. Выдаткі ацанілі ў 2 400 000 бел.руб. Тэрмін утрыманьня пад вартай працягнуты да 6 сакавіка, тэрмін сьледства – да 12 красавіка.

Аляксандр Францкевіч таксама знаходзіцца пад вартай з 3 верасьн 2010 г. 20 верасьня яму прад’явілі абвінавачаньне па ч.2 арт.339 КК РБ – афіцыйна ён абвінавачваўся ў тым, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску (будынак належыць ДУПП «ЖКГ «Комплекс»), 14 лютага яму прад’явілі новае абвінавачаньне, згодна якому яго абвінавачваюць у акцыі пад Генштабам па ч.2 арт.339 КК РБ, а салігосркі напад і напад на прафсаюзы па ч.2 арт.218 і па ч.2 арт.339 КК РБ. Матэрыяльная шкода гэтых дзеяньняў ацэньваецца ў 1 900 000 бел.руб. Знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, Тэрмін утрыманьня пад вартай - да красавіка 2011 г.

Таксама ў СІЗА на Валадацы з 4 лістапада 2010 г. знаходзіцца Максім Веткін, які абвінавачваецца ў нападзе на расейскую амбасаду і аддзяленне "Беларусбанка" ў Менску, што кваліфікуецца па ч.2 арт.339 і ч.3 арт. 218 КК РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства