viasna on patreon

Жодзінская міліцыя папярэдзіла дэмактывістаў (дапоўнена)

2011 2011-04-28T13:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjaner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмактывістаў, удзельнікаў сённяшняга семінара, Жодзінская міліцыя папярэдзіла, што калі працягнуць мерапрыемства ці яшчэ раз збяруцца ў Жодзіна, зноў трапяць у ГАУС.

Як распавёў адзін з затрыманых, барысаўскі актывіст Сяргей Салаш, у міліцыі высвятлялі, хто арганізатар семінара, якая тэма, хто ўдзельнікі. «Нас затрымалі, каб забараніць праводзіць семінар і папярэдзілі, што калі яшчэ калі-небудзь зноў збярэмся ў Жодзіна, зноў затрымаюць. Дарэчы, у міліцыі былі здзіўленыя, што сярод нас грамадзяне Украіны. Уіх таксама ўзялі пісьмовыя тлумачэнні і адпусцілі разам з намі ». Агулам актывісты правялі ў Жодзінскім ГАУС больш за гадзіну.

Салаш згадвае, што сярод тых, хто затрымліваў удзельнікаў семінара, быў малады чалавек, які вёў сябе асабліва нахабна: "Нават з дзесятай просьбы прадставіцца, «не здаўся» і імя свайго і пасады не назваў. Толькі пазней сказаў, што ён працаўнік выканкама. Хаця з выгляду, хутчэй, падобны на работніка спецслужбаў. А наогул, сённяшняе масавае затрыманне - гэта поўны карт-бланш на рэпрэсіі».

Нагадаем, што сёння ў 12.45 у Жодзіна ў прыватны дом, дзе дэмакратычныя актывісты рэгіёну праводзяць семінар па пытаннях сацыяльнага развіцця Жодзіна і Барысава з удзелам запрошаных калег з Украіны, увайшлі сямёра прадстаўнікоў мясцовага ГАУС і пажарнай службы. «Цяпер гэтыя людзі, сярод якіх лейтэнант Арцём Назараў з Жодзінскага ГАУС, перапісваюць нашы дадзеныя, - распавёў па тэлефоне старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў. - Яшчэ прыйшлі і пажарныя, сказалі, каб печ праверыць. Мы ў прыватным доме, але тут няма печкі, цэнтральнае ацяпленне ... Пакруціўшыся, яны вымушаныя былі сысці. Нас «перапісалі», і міліцыя пакуль таксама выдалілася, так і не патлумачыўшы, навошта прыходзілі. Ужо прапануюць удзельнікам семінара праехаць у Жодзінскі ГАУС».

Мясцовыя жодзінскія дэмакратычныя актывісты сумесна з барысаўчанамі сабраліся для абмеркавання праблем сацыяльнага развіцця сваіх гарадоў. Планавалася пагаварыць пра самыя надзённыя пытанні населеных пунктаў, наконт уладкавання дарог, і што ў гэтай сувязі павінна рабіць грамадскасць. Меркавалася таксама, што ўкраінскія госці падзеляцца сваім вопытам у гэтай сферы.

13.34. Усе ўдзельнікі семінара знаходзяцца ў Жодзінскім ГАУС, дзе ў іх патрабуюць даць пісьмовыя тлумачэнні.

14.00. У Жодзінскім ГАУС завяршаюць браць тлумачэнні ў затрыманых удзельнікаў семінара. Сярод затрыманых - барысаўскі актывіст Сяргей Салаш, эканаміст Зміцер Бабіцкі са сваім бацькам, старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў, старшыня Барысаўскай гарадзкой арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў, а таксама двое грамадзян Украіны, пра затрыманне якіх Украінская амбасада ўжо апавешчаная.

15.30. Усе затрыманыя вызваленыя з Жодзінскага ГАУС без складання пратаколаў.

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства