Улады ліквідуюць незалежную моладзевую арганізацыю "Сузор'е"

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямi сябры Берасцейскага абласнога моладзевага грамадскага аб'яднання Сузор'е атрымалi позву ў суд. Упраўленне юстыцыi берасцейскага аблвыканкаму звярнулася туды з iскам аб лiквiдацыi арганiзацыi.

БАМГА Сузор'е iснуе ўжо больш за 6 год i з'яўляецца, па сутнасцi, адзiнай незалежнай моладзевай арганiзацыяй ў Берасцi.

Берасцейскае абласное моладзевае грамадскае аб'яднанне Даследча-аналiтычны клуб Дзедзiч утворана ў лiстападзе 1999 г. студэнтамi БрДУ. Ідэя стварэння падобнай арганiзацыi ва унiверсiтэце наспявала даўно, але канчатковае ўвасабленне атрымала пад уплывам падзей 17 кастрычнiка 1999 г. у Менску (Марш Свабоды-1).

Тры гады арганiзацыя iмкнулася зарэгiстравацца ва ўпраўленнi юстыцыi, i ў рэшце рэшт дамаглася свайго. Але, на жаль, цаною самага каштоўнага - назвы клуба - Дзедзiч. 19 снежня 2002г. арганiзацыю зарэгiстравалi пад назвай Сузор'е. А дзеля большай эфектыўнасцi працы, а таксама дзеля захавання першапачатковай назвы, 27 лютага 2003г. быў зарэгiстраваны яшчэ i Фонд падтрымкi маладзёжных iнiцыятыў Дзедзiч.

Ствараючы арганiзацыю, моладзь пераследавала найперш дзве мэты: павышэнне грамадзянскай актыўнасцi моладзi, узроўня яе прававой культуры, эканамiчнай i экалагiчнай пiсьменнасцi, а таксама садзейнiчанне захаванню i развiццю традыцый беларускай культуры i беларускай мовы, павышэнне нацыянальнай самасвядомасцi моладзi. Свядомым, сучасным, адукаваным, адкрытым для новых людзей i новай iнфармацыi - такiм бачыў сябе кожны дзедзiч. Неўзабаве была сфармулявана мiсiя - найвышэйшая каштоўнасць арганiзацыi: "Грунтуючыся на прынцыпах павагi да беларускай культуры, добразычлiвасцi i ўзаемадапамогi, прагматызму i iмкнення да самаўдасканалення павышаць грамадзянскую актыўнасць моладзi шляхам правядзення асветнiцкiх i адукацыйных праграм, масавых мерапрыемстваў i рэсурснай падтрымкi моладзевых грамадзянскiх iнiцыятыў Берасцейскай вобласцi".

Поспех у дзейнасцi арганiзацыi гарантавала аб'яднанне ў яе шэрагах людзей, здольных выконваць сваю справу на прафесiйным узроўнi - выкладчыкаў, аспiрантаў, студэнтаў.

Для пакрокавай рэалiзацыi вышэйузгаданых мэтаў створана некалькi накiрункаў дзейнасцi. Інфармацыйны аб'ядноўвае ў сабе выданне моладзевага бюлетэня "Дзедзiч", у якiм рэгулярна асвятляюцца пытаннi грамадска-палiтычнага жыцця краiны i горада; выпуск электроннай рассылкi Dzedzich week-news з навiнамi жыцця моладзевых арганiзацый Берасцейшчыны, аб'явамi пра конкурсы, праекты, стажыроўкi; рэдагаванне вэб-старонкi арганiзацыi; правядзенне адукацыйных семiнараў для пачынаючых журналiстаў i шмат чаго iншага.

Задачамi культурнiцкага накiрунку сталiся папулярызацыя беларускай мовы i культуры ў моладзевым асяроддзi, прыцягненне увагi грамадскасцi да праблемы захавання гiсторыка-культурнай спадчыны, рэалiзацыя праграмы аднаўлення кляштара бернардзiнак на Шпiтальным востраве Брэсцкай крэпасцi, правядзенне сустрэч берасцейскай моладзi з вядомымi беларускiмi лiтаратарамi, адукацыйных i масавых мерапрыемстваў па папулярызацыi беларускай культуры (вiдэапрагляды, вiктарыны, лiтаратурныя вечарыны); адзначэнне святаў (Купалле, Дзень беларускай мовы-6 жнiўня, Каляды, Дзяды, i iнш.).

У рамках грамадскага накiрунку адбываюцца моладзевыя i студэнцкiя абмены з арганiзацыямi краiны i замежжа, удзел у семiнарах, летнiках, экскурсiях, стажыроўках (знаёмства берасцейскай моладзi з дзейнасцю iншых арганiзацый краiны i свету, з жыццём моладзi па-за межамi Берасцейскага рэгiёну), вядзецца праца з валанцёрамi (дапамога ў вызначэннi свайго месца ў арганiзацыi); праводзяцца сацыялагiчныя апытаннi (распрацоўка анкет, iнтэрв'юiраванне); працуе моладзевы iнфармацыйны цэнтр (аказанне кансультацыйнай, iнфармацыйнай i тэхнiчнай дапамогi моладзевым арганiзацыям i iнiцыятывам Берасцейшчыны).

Сябры БАМГА "Сузор'е" актыўна ўдзельнiчаюць у палiтычным жыццi краiны i Берасця, лiчачы гэта неад'емнай часткай грамадзянскай свядомасцi i пазiцыi. Яны былi назiральнiкамi на ўсiх выбарах з 2000г., прымалi ўдзел у агiтацыйных кампанiях i кампанiях байкоту, дапамагалi арганiзоўваць мiтынгi i пiкеты, агiтавалi за сябраў БАМГА "Сузор'е", якiя вылучалiся кандыдатамi ў дэпутаты. Для сваiх сябраў iмi праводзяцца семiнары па палiтычнай адукацыi (палiтычныя сiстэмы, выбарчыя тэхналогii, назiранне). Удзел у выбарчых кампанiях - магчымасць не толькi прыцягнуць новых сяброў у арганiзацыю, але i, што самае карыснае, - вялiкi досвед, якi абавязкова спатрэбiцца тым, хто бачыць сябе як палiтычнага дзеяча, актыўнага грамадзянiна.

Шэраг мерапрыемстваў, накiраваных на папулярызацыю экалагiчна-сумленных паводзiн i здаровага ладу жыцця, рэалiзуецца ў рамках экалагiчнага накiрунку. Гэта масавыя экалагiчныя акцыi (ачыстка ракi Мухавец, пасадка сквераў, экалагiчныя вандроўкi на азёры Берасцейшчыны), а таксама правядзенне семiнараў у навучальных установах па праблемах ВІЧ/СНІД, нарказалежнасцi i ёддэфiцыту, масавыя акцыi па прыцягненню ўвагi грамадства да праблемы ВІЧ/СНІД i ёддэфiцыта ("Не праСАДзi здароўе", "Ёд - тое, што трэба").

Сябры БАМГА "Сузор'е" - гэта свядомыя, смелыя, адукаваныя, творчыя, неардынарныя, сучасныя, а таму свабодныя людзi. Людзi, якiя маюць уласныя думкi i погляды i не баяцца рэалiзоўваць свае самыя смелыя iдэi i праекты, якiя валодаюць лiдэрскiмi якасцямi, сучаснымi тэхналогiямi i карыстаюцца павагай сярод сваiх равеснiкаў. Сёння ўсiм зразумела, што менавiта такiх людзей баiцца ўлада. Лiквiдацыя БАМГА "Сузор'е" па да смешнага фармальных прычынах - гэта чарговы выпад уладаў у бок берасцейскай незалежнай грамадскасцi. Вось гэта (а не паказушная БРСМ-маманiя) рэальны прыклад "падтрымкi" разумнай моладзi i правядзення моладзевай палiтыкi. У нашай краiне чарговы раз караецца iнiцыятыва, бо статкам "дзедзiчы", у адрозненне ад усiм вядомай МА, якая карыстаецца дзяржаўнай падтрымкай, не былi нiколi.

Усiх сваiх старых i новых сяброў, усiх, хто хоча пабачыць незалежны, аб'ектыўны i справядлiвы суд у дзеяннi запрашаем у сераду 26 красавiка прыйсцi падтрымаць моладзевую арганiзацыю Сузор'е у Берасцейскi абласны суд (вул. Савецкiх памежнiкаў, 41, каб. 28). Пачатак судовага пасяджэння ў 10-00.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international